Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Менску да Варшавы можна будзе нядорага даехаць цягніком. Але зь перасадкай у Берасьці


Чыгуначны вакзал у Берасьці.

З 10 сьнежня ўводзіцца маршрут «Менск — Варшава» зь перасадкай у Берасьці. Пра гэта Свабодзе сказалі ў даведцы менскага чыгуначнага вакзалу.

Пасьля скасаваньня ў 2015 годзе маршруту «Менск — Варшава» пасажыры мусілі карыстацца расейскімі цягнікамі да Варшавы, квіткі на якія каштуюць ад 145 рублёў і вышэй.

Цяпер паездка зь Менску да Варшавы будзе каштаваць ад 41 да 62 рублёў. Праўда, давядзецца набываць два квіткі — зь перасадкай у Берасьці. Перасадка эканоміць паўтары гадзіны часу, які раней ішоў на зьмену шырыні каляі цягніка.

У выніку разам з гадзіннай стыкоўкай шлях да польскай сталіцы зойме 6 з паловай гадзін, у адваротным кірунку — 10 гадзін.

Рэйсы будуць дзённыя, цягнікі — сучасныя, але сядзячыя. Квіткі пакуль не прадаюцца.

Прэсавая служба Беларускай чыгункі апэратыўна даць дадатковую інфармацыю адмовіліся.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG