Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Саакашвілі пазбаўлены грамадзянства Грузіі


Міхаіл Саакашвілі, фота ©Shutterstock
Міхаіл Саакашвілі, фота ©Shutterstock

Экс-прэзыдэнт Грузіі цяпер грамадзянін Украіны.

Былы прэзыдэнт Грузіі, а цяпер старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі ва Ўкраіне Міхаіл Саакашвілі пазбаўлены грамадзянства Грузіі. Рашэньне новага прэзыдэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі апублікаванае на афіцыйным сайце прэзыдэнта.

Раней Міністэрства юстыцыі Грузіі накіравала прэзыдэнту заключэньне-рэкамэндацыю аб пазбаўленьні Саакашвілі грамадзянства Грузіі: у траўні 2015 году, пасьля прызначэньня на адэскую пасаду, той атрымаў грамадзянства Ўкраіны. Ад грузінскага грамадзянства ён адмовіўся сам, патлумачыўшы гэта тым, што ў Грузіі «асуджаны на заключэньне пад варту».

Ні Грузія, ні Ўкраіна не прызнаюць падвойнага грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG