У Менскім мэтрапалітэне 20 лютага часова прыпынілі рух цягнікоў на «Маскоўскай» («першай», «сіняй») лініі мэтро. Другая лінія працавала безь перапынкаў.
Паводле афіцыйнага твітэру Мэтрапалітэну, гэта зьвязана з надзвычайным здарэньнем: на станцыі «Плошча Леніна» (што пад плошчай Незалежнасьці) мужчына ўпаў (або, паводле папярэдняй вэрсіі, скочыў) у каляіну перад цягніком. Машыніст экстрана затармазіў, але «ўдар аказаўся надзвычай моцным».
Спачатку паведамлялася, што пацярпелы памёр, пасьля — што выжыў, яму аказваецца дапамога.
Здарэньне адбылося каля 11:23, рух аднавілі каля 11:50.