Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 20% прадпрыемстваў Менску — стратныя


Ілюстрацыйнае фота

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг за першае паўгодзьдзе павялічыўся на 6,9% да 22 мільярдаў 183,8 мільёна рублёў, паведамляе Белстат.

На думку кіраўніка Навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, хранічна стратныя прадпрыемствы ня маюць права на існаваньне. „Трэба прызнаць факт, стварыць камісію, якая магла б частку мёртвага капіталу ажывіць і пусьціць у іншыя праекты“, —​ цытуе эканаміста БелаПАН.

Праблемных прадпрыемстваў, заявіў эканаміст, значна больш, чым афіцыйна стратных. Многія зь іх працуюць з рэнтабэльнасцю, ніжэйшай за 5%. „Іх ня трэба накіроўваць на давернае кіраваньне, а зрабіць прыватнымі ў надзеі на тое, што інвэстары паспрабуюць іх рэанімаваць і на іх базе стварыць новыя вытворчасьці. Іншага не дадзена“, — лічыць Раманчук.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG