Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мянчук спаліў свой Maserati дзеля страхоўкі


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да менчука 1968 году нараджэньня, які спаліў свой аўтамабіль Maserati Quattroporte дзеля страхоўкі.

У канцы студзеня мужчына паведаміў ДАІ, што трапіў у ДТЗ, у выніку якога яго аўтамабіль згарэў. Мужчына расказваў, што спрабаваў аб’ехаць раварыста, які раптоўна зьявіўся на трасе, але машына зачапіла раварыста і зьехала ў кювэт, дзе загарэлася. Раварыст нібыта ўцёк. 5 лютага мужчына зьвярнуўся ў страхавую кампанію: машына згарэла ў апошні дзень страхоўкі па «поўным каска».

Па выніках экспэртызаў і расьсьледаваньня выяўлена, што мужчына інсцэнізаваў падпал машыны. Нібыта зьбіты ровар на самой справе ня мае сьлядоў сутыкненьня і не выкарыстоўваўся доўгі час. Мужчына прызнаўся, што знайшоў ровар на сьметніку.

Цяпер мужчыну выставілі абвінавачаньне за замах на махлярства ў асабліва вялікім памеры, справа перададзеная ў суд. Яму пагражае ад трох да дзесяці год турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

Новая Maserati Quattroporte каштуе каля 100 тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG