Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія кіроўцы «высьвецілі» мапу Беларусі. Фота і відэа


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аўтамабілісты і матацыклісты з Горадні, да якіх далучыліся аўтааматары з Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей, склалі маштабную мапу Беларусі са сьвятла ліхтароў 150 машынаў і дзясятка матацыклаў, піша AutoGrodno.by.

У якасьці пазнакаў абласных цэнтраў выступілі ліхтары машынаў ДАІ, а пешаходы «збудавалі» ліхтарыкамі лічбы «2018». Фігура была складзеная ў якасьці навагодняга віншаваньня — летась пад Новы год гарадзенскія аўтамабілісты «збудавалі» гіганцкую «сьняжынку» з 72 машынаў.

Мапа Беларусі ў выніку заняла квадрат 100 на 100 мэтраў. Арганізатары сьцьвярджаюць, што апорныя кропкі для мапы былі пазначаныя з дакладнасьцю да сантымэтра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG