20 гадоў таму ў Беларусі прайшлі першыя прэзыдэнцкія выбары, у выніку якіх да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка. Мастак Радыё Свабода ў дваццаці малюнках адлюстраваў некаторыя важныя моманты 20-гадовага кіраваньня Лукашэнкі. Кожны будні дзень у нашай галерэі – новы малюнак.
20 гадоў Лукашэнкі — у карцінках
абноўлена
![ГОД 1994. Дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандра Лукашэнка стаў вядомым, дзякуючы свайму дакладу аб злоўжываньнях ва ўладзе. Папулярны кандыдат у прэзыдэнты паабяцаў разабрацца з карупцыяй.](https://gdb.rferl.org/f6082187-6cbb-44d0-aa17-e735fe8798e9_w1024_q10_s.jpg)
1
ГОД 1994. Дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандра Лукашэнка стаў вядомым, дзякуючы свайму дакладу аб злоўжываньнях ва ўладзе. Папулярны кандыдат у прэзыдэнты паабяцаў разабрацца з карупцыяй.
![У хуткім часе пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады, 20 сьнежня 1994 году, дэпутат Сяргей Антончык выступіў з дакладам аб карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта. Газэты, якія вырашылі надрукаваць даклад, выйшлі зь «белымі плямамі», а большасьць іх рэдактараў неўзабаве звольнілі.](https://gdb.rferl.org/956cae5e-2116-4f9d-bfd8-010f3c0c5e55_w1024_q10_s.jpg)
2
У хуткім часе пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады, 20 сьнежня 1994 году, дэпутат Сяргей Антончык выступіў з дакладам аб карупцыі ў атачэньні прэзыдэнта. Газэты, якія вырашылі надрукаваць даклад, выйшлі зь «белымі плямамі», а большасьць іх рэдактараў неўзабаве звольнілі.
![У траўні 1995 году прайшоў рэфэрэндум, на якім расейская мова атрымала статус дзяржаўнай, а бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня замянілі на дзяржаўную сымболіку савецкага ўзору. Дэпутатаў, якія галадалі на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму, спэцслужбы зьбілі і выкінулі з парлямэнцкага будынку.](https://gdb.rferl.org/15fd4bf5-a370-4a94-a75f-318c01c65c20_w1024_q10_s.jpg)
3
У траўні 1995 году прайшоў рэфэрэндум, на якім расейская мова атрымала статус дзяржаўнай, а бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня замянілі на дзяржаўную сымболіку савецкага ўзору. Дэпутатаў, якія галадалі на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму, спэцслужбы зьбілі і выкінулі з парлямэнцкага будынку.
![12 верасьня 1995 году, тры паветраныя шары, якія змагаліся на спаборніцтвах за кубак Гордана Бэнэта, заляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на тое, што арганізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні і што пляны палётаў былі таксама прадстаўлены, беларускія вайскоўцы зьбілі адзін з паветраных шароў. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў](https://gdb.rferl.org/39cf54e7-a019-455f-98b6-c084b779431b_w1024_q10_s.jpg)
4
12 верасьня 1995 году, тры паветраныя шары, якія змагаліся на спаборніцтвах за кубак Гордана Бэнэта, заляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на тое, што арганізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні і што пляны палётаў былі таксама прадстаўлены, беларускія вайскоўцы зьбілі адзін з паветраных шароў. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў
![2 красавіка 1996 году ў Маскве прэзыдэнты Беларусі і Расеі падпісалі дамову аб супольнасьці дзьвюх дзяржаваў. Пазьней былі дамовы аб саюзе і аб саюзнай дзяржаве.](https://gdb.rferl.org/281e3c5e-9454-4e17-b64b-ca42c3d205dc_w1024_q10_s.jpg)
5
2 красавіка 1996 году ў Маскве прэзыдэнты Беларусі і Расеі падпісалі дамову аб супольнасьці дзьвюх дзяржаваў. Пазьней былі дамовы аб саюзе і аб саюзнай дзяржаве.
![У лістападзе 1996 году Лукашэнка правёў другі рэфэрэндум, на якім праз зьмены ў Канстытуцыі значна пашырыў свае паўнамоцтвы і падоўжыў прэзыдэнцкі тэрмін. Міжнародныя назіральнікі заявілі пра сур'ёзныя парушэньні на рэфэрэндуме](https://gdb.rferl.org/57ce577c-68ac-4a8f-b013-eba27dfa328c_w1024_q10_s.jpg)
6
У лістападзе 1996 году Лукашэнка правёў другі рэфэрэндум, на якім праз зьмены ў Канстытуцыі значна пашырыў свае паўнамоцтвы і падоўжыў прэзыдэнцкі тэрмін. Міжнародныя назіральнікі заявілі пра сур'ёзныя парушэньні на рэфэрэндуме
![У 1998 годзе пасольствы шэрагу краінаў і асабістыя рэзыдэнцыі кіраўнікоў некалькіх дыпляматычных місіяў выселілі з дыпляматычнага комплексу «Дразды», каб пашырыць рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Сярод пазбаўленых рэзыдэнцыі былі амбасады краінаў Эўразьвязу і ЗША. На знак пратэсту амбасадары гэтых краінаў тады былі адкліканыя зь Беларусі для кансультацыяў.](https://gdb.rferl.org/83336592-d853-42a8-9935-9fd5d5697bbc_w1024_q10_s.jpg)
7
У 1998 годзе пасольствы шэрагу краінаў і асабістыя рэзыдэнцыі кіраўнікоў некалькіх дыпляматычных місіяў выселілі з дыпляматычнага комплексу «Дразды», каб пашырыць рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Сярод пазбаўленых рэзыдэнцыі былі амбасады краінаў Эўразьвязу і ЗША. На знак пратэсту амбасадары гэтых краінаў тады былі адкліканыя зь Беларусі для кансультацыяў.
![У 2002 годзе прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў, каб Беларусь ўвайшла ў склад Расейскай Фэдэрацыі.](https://gdb.rferl.org/b57bb36f-179b-46d6-ae32-19d9616451f4_w1024_q10_s.jpg)
8
У 2002 годзе прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў, каб Беларусь ўвайшла ў склад Расейскай Фэдэрацыі.
![У 2004 годзе Лукашэнка правёў рэфэрэндум, пасьля якога з Канстытуцыі зьніклі абмежаваньні на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека.](https://gdb.rferl.org/db062dcd-dfb8-4e83-9a64-d43558da169d_w1024_q10_s.jpg)
9
У 2004 годзе Лукашэнка правёў рэфэрэндум, пасьля якога з Канстытуцыі зьніклі абмежаваньні на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека.
![У 2004 годзе ўлады Беларусі зачынілі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Менску. У 2005 унівэрсытэт аднавіў працу ў Вільні](https://gdb.rferl.org/678054a4-c09a-4b17-8039-828a4f399d44_w1024_q10_s.jpg)
10
У 2004 годзе ўлады Беларусі зачынілі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Менску. У 2005 унівэрсытэт аднавіў працу ў Вільні
![У сакавіку 2006 году Лукашэнка пераабраўся на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Заходнія назіральнікі чарговы раз заявілі пра парушэньні на выбарах, але ўлады Беларусі, як заўсёды, назвалі крытыку неабгрунтаванай.](https://gdb.rferl.org/bb5db78b-97be-4e9d-a86d-c0b823333c94_w1024_q10_s.jpg)
11
У сакавіку 2006 году Лукашэнка пераабраўся на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Заходнія назіральнікі чарговы раз заявілі пра парушэньні на выбарах, але ўлады Беларусі, як заўсёды, назвалі крытыку неабгрунтаванай.
![У чэрвені 2006 году ў Менску адчыніўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Стваральнікі зрабілі будынак падобным па форме да дыямэнта](https://gdb.rferl.org/0020f01e-1b1d-4f2d-8c24-aeb9d0104852_w1024_q10_s.jpg)
12
У чэрвені 2006 году ў Менску адчыніўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Стваральнікі зрабілі будынак падобным па форме да дыямэнта
![2008 год. Брытанскі піяршчык Цімаці Бэл падпісаў кантракт на кампанію для паляпшэньня іміджу Беларусі на Захадзе).](https://gdb.rferl.org/c0079bbc-0283-4073-9084-f4260366b87f_w1024_q10_s.jpg)
13
2008 год. Брытанскі піяршчык Цімаці Бэл падпісаў кантракт на кампанію для паляпшэньня іміджу Беларусі на Захадзе).
![У траўні 2008 году Эўразьвяз абвясьціў ініцыятыву «Усходняе партнэрства» для краінаў-суседзяў, у якую была запрошаная і Беларусь.](https://gdb.rferl.org/ddd346eb-df12-4377-832a-3c07e80c1180_w1024_q10_s.jpg)
14
У траўні 2008 году Эўразьвяз абвясьціў ініцыятыву «Усходняе партнэрства» для краінаў-суседзяў, у якую была запрошаная і Беларусь.
![У 2008 годзе ўлады Беларусі палепшылі адносіны з Захадам і вызвалілі шэраг палітвязьняў, фактычна ў абмен на заходнія крэдыты.](https://gdb.rferl.org/2cb867b9-517e-4053-b40c-bc98e10bd741_w1024_q10_s.jpg)
15
У 2008 годзе ўлады Беларусі палепшылі адносіны з Захадам і вызвалілі шэраг палітвязьняў, фактычна ў абмен на заходнія крэдыты.
![У чэрвені 2009 году Расея ўвяла забарону на імпарт большасьці беларускіх малочных прадуктаў, заявіўшы, што Беларусь не выконвае новых правілаў гандлю](https://gdb.rferl.org/395ff1c9-156e-49cb-a69e-37702d4f7d59_w1024_q10_s.jpg)
16
У чэрвені 2009 году Расея ўвяла забарону на імпарт большасьці беларускіх малочных прадуктаў, заявіўшы, што Беларусь не выконвае новых правілаў гандлю
![У чэрвені 2010 году Расея абмежавала пастаўкі газу ў Беларусь, патрабуючы аплаты за ранейшы газ. Гэта была не адзіная «газавая вайна» цягам кіраваньня Лукашэнкі.](https://gdb.rferl.org/3e588e7d-9e82-4ab6-a9ef-6152cf084d8e_w1024_q10_s.jpg)
17
У чэрвені 2010 году Расея абмежавала пастаўкі газу ў Беларусь, патрабуючы аплаты за ранейшы газ. Гэта была не адзіная «газавая вайна» цягам кіраваньня Лукашэнкі.
![З 2007 па 2011 год расейскі манапаліст «Газпром» паступова набыў усе акцыі «Белтрансгазу» і атрымаў поўны кантроль над галоўным газатранспартным прадпрыемствам Беларусі. Апазыцыя абвінаваціла Лукашэнку ў продажы дзяржаўных актываў у абмен на падтрымку Расеі.](https://gdb.rferl.org/74e2c063-835f-4130-95ed-605e17e0f6de_w1024_q10_s.jpg)
18
З 2007 па 2011 год расейскі манапаліст «Газпром» паступова набыў усе акцыі «Белтрансгазу» і атрымаў поўны кантроль над галоўным газатранспартным прадпрыемствам Беларусі. Апазыцыя абвінаваціла Лукашэнку ў продажы дзяржаўных актываў у абмен на падтрымку Расеі.
![Нягледзячы на пратэсты праваабаронцаў, Беларусь атрымала права правесьці ў 2014 годзе хакейны чэмпіянат сьвету. Напярэдадні і падчас чэмпіянату дзясяткі апазыцыйных актывістаў былі арыштаваныя паводле абвінавачаньняў у дробным хуліганстве.](https://gdb.rferl.org/cb757352-9de8-47c4-8d70-a328340a1bc9_w1024_q10_s.jpg)
19
Нягледзячы на пратэсты праваабаронцаў, Беларусь атрымала права правесьці ў 2014 годзе хакейны чэмпіянат сьвету. Напярэдадні і падчас чэмпіянату дзясяткі апазыцыйных актывістаў былі арыштаваныя паводле абвінавачаньняў у дробным хуліганстве.
![У Беларусі за кратамі дагэтуль астаюцца палітвязьні і захоўваецца сыстэма палітычных рэпрэсій і цэнзуры ў дзяржаўных мэдыях.](https://gdb.rferl.org/acdb57b0-68c4-40f7-9fc1-080f3ff7f0d6_w1024_q10_s.jpg)
20
У Беларусі за кратамі дагэтуль астаюцца палітвязьні і захоўваецца сыстэма палітычных рэпрэсій і цэнзуры ў дзяржаўных мэдыях.