Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Лукашэнка і Пуцін гаварылі пра эканоміку і дамовіліся пра закрытую размову


Уладзімер Пуцін, Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Уладзімер Пуцін, Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Падчас тэлефоннай размовы кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся сустрэцца бліжэйшым часам і ў закрытай, больш грунтоўнай гутарцы абмеркаваць пытаньні двухбаковых адносін.

Пра гэта паведаміла 28 студзеня прэзыдэнцкая прэс-служба.

Асноўнай тэмай тэлефоннай гутаркі была сытуацыя ў эканоміцы. Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі меры па сынхранізацыі дзеяньняў у цяперашніх умовах. Яны зьвярнулі ўвагу на пачатак дзеяньня пагадненьня Ўкраіны з ЭЗ аб стварэньні зоны свабоднага гандлю і абмеркавалі дзеяньні краін на бліжэйшую пэрспэктыву ў гэтых умовах. Прэзыдэнты закранулі і некаторыя пытаньні функцыянаваньня Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Эканамічным пытаньням будуць прысьвечаныя і два сумесныя мерапрыемствы, якія пройдуць у Менску. У канцы лютага плянуецца пасяджэньне вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы», а ў чэрвені форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі разгледзіць працу канкрэтных галін над пераадоленьнем цяжкасьцяў у эканоміцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG