Люзді не пускаюць міліцыянтаў да Лябедзькі, не даюць затрымліваць людзей. Штурханіна #Плошча https://t.co/zTrNXQM9Az
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Міліцыя паспарабавала сарваць выступ, людзі крычаць "Ганьба!" "Пайшлі прэч!" і спрабуюць адціснуць міліцыянтаў #плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Перад Лябедзькам у Менску сабралася #Плошча, людзі зьбіраюцца і ў іншых гарадах. https://t.co/l8jYomPEaG
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
#Плошча: Лябедзька дастаў мэґафон, запрашае ўсіх на прыступкі Палацу Рэспублікі. Народ сьцягваецца бліжэй https://t.co/KIQZBQXvt9
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Прыйшло кіраўніцтва менскай міліцыі ў поўным складзе, у тым ліку кіраўнік АМАПа #плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
#Плошча ў Менску. Народу более, ужо можна казаць пра сотні чалавек. Загучаў мэґафон https://t.co/VM76kMp13h
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Людзей усё больш на #плошча . Зноў людзі прыехалі з рэгіёнаў, а з Менску прадпрымальнікаў выйшла няшмат Надвор'е дрэннае
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
#Плошча: а вось і мужчына з шалікам з Пагоняй, спадзяецца, што калі-небудзь зьменіцца "лысы рэжым" https://t.co/6LgRuPEa3o
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
#Плошча: зьявіліся Лябедзька, Макаеў, более плякатаў https://t.co/puIeJybYn7
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Прадпрымальніца: я галасавала за гэтую ўладу, а яна мяне падманула і назвала бандытам #плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Прадпрымальнікі выйшлі на #плошча у Горадні Фота @PMazheika https://t.co/iXkYUYG02k
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
На Плошчу да прадпрымальнікаў выйшла Ніна Багінская зь бел-чырвона-белым сьцягам Даўно #Плошча такі сьцяг ня бачыла https://t.co/9kQoGeYuZQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Людзей на #плошча пакуль няшмат. Ідзе дождж https://t.co/Cnj4vIAxri
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Некалькі дзясяткаў чалавек стаяць каля выхаду з мэтро — магчыма, гэта тыя нешматлікія, хто ўжо прыйшоў на мітынг. Пакуль надвор’е і сытуацыя на дарогах не спрыяюць мітынгоўцам.
Дарэчы, нашую трансьляцыю, калі вам зручна, можаце глядзець і на Facebook:
Улады кажуць, прадпрымальнікі ўсё больш выходзяць на працу, незважаючы на ўказ №222. А фоты з рынкаў па ўсёй краіне кажуць крыху пра іншае.
@svaboda першы удзельнік на #плошча прыйшоу у вышыванцы https://t.co/MOrmp6rUfa
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016