Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька атрымаў два пратаколы, але ня можа прыгадаць, за што


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота
Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў два апавяшчэньні аб тым, што супраць яго распачатыя дзьве адміністрацыйныя справы.

Справы распачатыя на той падставе, што ён нібыта не сплаціў своечасова штрафы. Але палітык ня можа ўзгадаць, пра якія штрафы ідзе гаворка.

«Адміністрацыйных спраў за год у мяне было агулам недзе 15. І ў мяне ўжо былі сытуацыі, калі былі ўзбуджаны адміністрацыйныя справы, нават быў накладзены арышт на маю маёмасьць, а потым аказалася, што штрафы сплачаны. Зараз мы проста спрабуем разабрацца, таму што ў тых дакумэнтах, якія я атрымаў, там абсалютна не зразумела, па якой гэта адміністрацыйнай справе. І вось тут ёсьць пэўныя праблемы. Таму ня ведаю, з чым гэта зьвязана: ці гэта проста чарговая спроба выбіць мяне з працоўнага рытму, ці насамрэч там ёсьць завінавачанасьць. Таму бліжэйшым часам паспрабуем разабрацца», — кажа ён.

Лябедзька адзначыў, што на дадзены момант на яго не накладзена нейкіх абмежаваньняў, і ягоная маёмасьць не пад арыштам.

«Можа, заўтра нешта і зьявіцца, але пакуль яны толькі праінфармавалі мяне», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG