Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы папрасіў прабачэньня за ранейшую дыскрымінацыю сэксуальных меншасьцяў


Сьцяг ЛГБТ ля Вярхоўнага суду ЗША ў Вашынгтоне ў дзень легалізацыі аднаполых шлюбаў па ўсіх штатах. Архіўнае фота
Сьцяг ЛГБТ ля Вярхоўнага суду ЗША ў Вашынгтоне ў дзень легалізацыі аднаполых шлюбаў па ўсіх штатах. Архіўнае фота

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы выступіў у панядзелак з заявай, у якой ён прынёс прабачэньні ЛГБТ-супольнасьці за дыскрымінацыю, якую ў мінулым зазнавалі прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў з боку дзярждэпартамэнту.

«У мінулым, у 40-х гадах і ў наступныя дзесяцігодзьдзі, дзяржаўны дэпартамэнт быў сярод многіх дзяржаўных і прыватных працадаўцаў, якія дыскрымінавалі сваіх работнікаў і прэтэндэнтаў напрацоўныя месцы, зыходзячы з уяўленьня пра іх нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, прымушаючы некаторых супрацоўнікаў звольніцца, адмаўляючы ў прыёме на працу іншым. Гэтыя дзеяньні былі няправільнымі тады, яны былі б няправільнымі і сёньня», — гаворыцца ў заяве.

Джон Кэры папрасіў прабачэньня перад тымі, хто пацярпеў у выніку падобнай практыкі і заявіў, што амэрыканскае зьнешнепалітычнае ведамства прытрымліваецца прынцыпу разнастайнасьці і інтэграцыі ў фармаваньні калектыву. Ён нагадаў, што ў апошнія гады дзяржаўны дэпартамэнт спрабуе забясьпечыць для сем'яў сваіх супрацоўнікаў – прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, якія працуюць за мяжой, роўныя з астатнімі работнікамі правы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG