Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота лібійца з казашкай у сацсетках выклікала беспарадкі на нафтавым радовішчы ў Казахстане


Паліцыя Атыравускай вобласьці Казахстану расьсьледуе масавыя беспарадкі на нафтагазавым радовішчы Тэнгіз. Бойка і страйк рабочых, паводле паведамленьняў мясцовых СМІ, былі выкліканыя фатаграфіяй у сацсетках, на якой грамадзянін Лібіі выставіў антэну рацыі ў бок казаскай дзяўчыны.

У сацыяльных сетках зьявіліся відэаролікі, на якіх бачна, як людзі ў рабочай форме і касках ьзбіваюць чалавека ў цывільным адзеньні, а таксама як натоўп закідвае камянямі аўтобусы.

Error rendering VK.

Пазьней прэсавая служба адміністрацыі Атыравускай вобласьці паведаміла, што працоўныя Сohsolited Contracting Endihering and Prourement S. A. L Offshore (CСЕР) выйшлі на акцыю пратэсту з прычыны разьмешчанай у мэсэнджэры WhatsApp фатаграфіі.

«[Рабочыя] выказвалі незадаволенасьць апублікаванай у WhatsApp грамадзянінам Лібіі Элі Даудам фатаграфіі з дзяўчынай. У яго руках была рацыя, антэна якой была накіравана ў бок дзяўчыны», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы. Рабочыя CCEP палічылі здымак абразьлівым.

«На будаўнічай пляцоўцы заводу трэцяга пакаленьня адбыўся міжасабовы канфлікт паміж працоўнымі, у выніку якога некалькі работнікаў падраднай арганізацыі CCEP атрымалі траўмы», — пракамэнтавалі падзею ў кампаніі «Тенгизшевройл». Паводле дадзеных адміністрацыі, пацярпелі 30 чалавек.

Урадавыя СМІ са спасылкай на адміністрацыю (акімат) Атыравускай вобласьці паведамілі, што акім вобласьці наведаў лягер у Тэнгізе, каб сустрэцца з супрацоўнікамі кампаніі. На сустрэчу з рабочымі вылецеў пракурор вобласьці.

У размове з рэпарцёрам Казаскай службы Радыё Свабода адзін з рабочых распавёў, што «сярод працоўных шмат хто незадаволены няроўнымі ўмовамі працы», і таму «неадкладна выйшлі на акцыю пратэсту» пасьля якая зьяўленьня фатаграфіі. Паводле яго слоў, у акцыі прымае ўдзел «каля 15 тысяч чалавек».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG