Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 з 10 беларусаў заявілі, што ня ходзяць у рэстарацыі і кавярні


Паводле апытаньня беларускага Міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў, 60,6% беларусаў зусім не наведваюць установы грамадзкага харчаваньня (кавярні, рэстарацыі, піцэрыі, фастфуды...) і не замаўляюць дамоў гатовыя стравы (сушы, піцу, дранікі...).

Менчукі пры гэтым наведваюць кавярні і рэстарацыі часьцей за жыхароў іншых гарадоў і мястэчак. Так, кожны дзень па-за домам харчуюцца 4% менчукоў і 1,8% жыхароў іншых гарадоў, 2-3 разы на тыдзень — 8% менчукоў і 3,2% людзей зь іншых гарадоў, раз на тыдзень — адпаведна 11,3% і 5,2%, раз на два тыдні — 6,9% і 6,3%, раз на месяц — 16% і 10,5%, радзей за раз на месяц 9,5% і 6,2%. Зусім ня ходзяць па кавярнях і рэстарацыях 44,4% менчукоў і 66,8% жыхароў іншых гарадоў.

Найчасьцей беларусы ходзяць у кавярні і піцэрыі, наступныя па папулярнасьці фастфуды, за імі пякарні і кандытарскія, перадапошнія — рэстарацыі, апошняй паводле папулярнасьці ідзе замова гатовай ежы дамоў.

Беларусы кажуць, што найперш ідуць у такія ўстановы, каб расслабляцца і бавіць час або дзеля сяброўскай сустрэчы (так сказалі 56,9% і 49% апытаных), найрадзей — на сьвяточныя мерапрыемствы і карпаратывы (15,2% і 15%). На бізнэс-сустрэчы ходзяць у кавярні і рэстарацыі 19%, на рамантычныя спатканьні — 20,8%, а 29,2% кажуць, што яны ня маюць часу гатаваць дома або проста лянуюцца гэта рабіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG