Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карбалевіч пра сустрэчу з Рубіным: Палітыка ЗША адносна Беларусі не мяняецца


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

27 лютага намесьнік памочніка Дзяржаўнага сакратара па справах Эўропы і Эўразіі Эрык Рубін сустрэўся ў Менску з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

Палітоляг Валер Карбалевіч браў удзел у гэтай сустрэчы:

«На сустрэчы было каля двух дзясяткаў чалавек, былі прадстаўнікі апазыцыі, праваабарончых арганізацыяў, грамадзянскай і аналітычнай супольнасьці. Зразумела, што за такі кароткі час сур’ёзна абмеркаваць усе праблемы немагчыма.

На пачатку спадар Рубін сказаў некалькі словаў пра візыт, пра палітыку ЗША адносна Беларусі. Потым падыходзіў да розных групаў і ўжо больш у прыватным парадку адказваў на пытаньні, выслухоўваў, што яму казалі беларускія прадстаўнікі.

Ляйтматыў той, што палітыка ЗША адносна Беларусі ў прынцыпе не мяняецца. ЗША, як і раней, будуць зьвяртаць увагу на праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, на пытаньне палітвязьняў, зразумела. А беларускія прадстаўнікі, найбольш праваабаронцы, казалі пра праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, пра асьцярогі ў сувязі з палітычнымі рэпрэсіямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG