Пастаноўка паказвае непадзельную сувязь цела і сэксуальнасьці з духоўным станам жанчыны, дае ёй «магчымасьць свабодна выказацца пра тое, пра што ў грамадзтве распавядаць нязвыкла». Спэктакль стаў першым у праекце HomoCosmos. Праект прадставіць сэрыю тэатральных пастановак, цэнтральная тэма якіх — чалавек, яго цела і пошук сябе ў прасторы і часе, вонкавы і ўнутраны. Праект прапануе раскрыць дужкі, каб зрабіць тое, што ў іх схаванае, табу, — тэмай абмеркаваньня, адкрытай дыскусіі, ініцыяванай акторам на сцэне.
Камэра, якую дала мне маці
Прэм’ера спэктаклю «Камэра, якую дала мне маці» паводле прозы Сюзаны Кейсэн прайшла ў Менску. Пастаноўка зьвяртае ўвагу на тое, як праблемы, зьвязаныя з рознасьцю паміж паламі ў сэксуальным пляне, глыбока ўплываюць на жыцьцё і псыхічныя працэсы жанчыны.
![У галоўнай ролі — Анастасія Баброва: «Асабіста мяне зачапіла Жанчына. Ня толькі гісторыя гераіні, а сама сутнасьць Жанчыны. Мы думаем, адчуваем, з намі адбываюцца незразумелыя нам самім рэчы, і мы не заўсёды можам імі падзяліцца з розных прычынаў. Асабіста мне, напэўна, пашанцавала, таму што ў мяне ёсьць сапраўдныя сяброўкі, якім я магу апавесьці пра нейкія свае перажываньні, боль, праблемы, ведаючы, што мяне выслухаюць, падтрымаюць, дапамогуць і не асудзяць. Спадзяюся, што гэта будзе цікава ня толькі мне»](https://gdb.rferl.org/8b87bebf-277d-4f9f-8cb0-91f76255a8de_w1024_q10_s.jpg)
1
У галоўнай ролі — Анастасія Баброва: «Асабіста мяне зачапіла Жанчына. Ня толькі гісторыя гераіні, а сама сутнасьць Жанчыны. Мы думаем, адчуваем, з намі адбываюцца незразумелыя нам самім рэчы, і мы не заўсёды можам імі падзяліцца з розных прычынаў. Асабіста мне, напэўна, пашанцавала, таму што ў мяне ёсьць сапраўдныя сяброўкі, якім я магу апавесьці пра нейкія свае перажываньні, боль, праблемы, ведаючы, што мяне выслухаюць, падтрымаюць, дапамогуць і не асудзяць. Спадзяюся, што гэта будзе цікава ня толькі мне»
![](https://gdb.rferl.org/3ff04491-fa2e-40a7-90a5-107c8d17a3f4_w1024_q10_s.jpg)
2
![](https://gdb.rferl.org/2447a209-cc76-4b82-a264-405d070a38b6_w1024_q10_s.jpg)
3
![](https://gdb.rferl.org/6a0c6c69-1bed-406e-a0c0-3125933e94f7_w1024_q10_s.jpg)
4
![](https://gdb.rferl.org/4e4a761d-b4cf-479c-bb01-7b9ed2dbb80b_w1024_q10_s.jpg)
5
![](https://gdb.rferl.org/2fbbf7b6-62ee-4040-afcf-4809ed55fefb_w1024_q10_s.jpg)
6
![](https://gdb.rferl.org/7b002e3d-76f2-4d84-b485-763b9fbb893f_w1024_q10_s.jpg)
7
![](https://gdb.rferl.org/35d19bb5-1707-4e24-a4c4-9facea14caf7_w1024_q10_s.jpg)
8
![](https://gdb.rferl.org/588d058f-a2a4-4be7-b314-c4acfd6ddbac_w1024_q10_s.jpg)
9
![](https://gdb.rferl.org/71c2fb30-3ae6-48c6-aad8-d1cfdc72b92f_w1024_q10_s.jpg)
10
![Прадусарка спэктаклю Кацярына Саладуха](https://gdb.rferl.org/38afab0c-bb9b-462a-bbb6-9db39906b49a_w1024_q10_s.jpg)
11
Прадусарка спэктаклю Кацярына Саладуха
![Рэжысэр і аўтар адаптацыі тэксту Дарыюш Язерскі: «Камэра — гэта абʼектыў, перш за ўсё. Абʼектыў грамадзтва, жанчыны і мужчыны ў тым ліку. Гэта не «Маналёгі вагіны», гэта не гульня з эротыкай, якая толькі выкарыстоўвае сэксуальнасьць, каб завабліваць і правакаваць. «Камэра» — гэта аповед пра сэксуальнасьць жанчыны самой па сабе і з усім, што яна сама па сабе нясе»](https://gdb.rferl.org/fa852864-f731-414e-98f5-2334afc358a0_w1024_q10_s.jpg)
12
Рэжысэр і аўтар адаптацыі тэксту Дарыюш Язерскі: «Камэра — гэта абʼектыў, перш за ўсё. Абʼектыў грамадзтва, жанчыны і мужчыны ў тым ліку. Гэта не «Маналёгі вагіны», гэта не гульня з эротыкай, якая толькі выкарыстоўвае сэксуальнасьць, каб завабліваць і правакаваць. «Камэра» — гэта аповед пра сэксуальнасьць жанчыны самой па сабе і з усім, што яна сама па сабе нясе»
![Зьлева направа: Тацяна Арцімовіч, Кацярына Саладуха, Дарыюш Язерскі, Анастасія Баброва](https://gdb.rferl.org/ae446be4-c28d-4737-9f9b-81c7e1098588_w1024_q10_s.jpg)
13
Зьлева направа: Тацяна Арцімовіч, Кацярына Саладуха, Дарыюш Язерскі, Анастасія Баброва
![Для польскага рэжысэра Дарыюша Язерскага, на рахунку якога больш за 60 пастановак, гэты спэктакль стаў сапраўдным экспэрыментам. Праект будзе рэалізаваны ў трох краінах (Беларусь, Польшча, Расея) з трыма рознымі акторкамі ў трох розных прасторах. Кожны паказ стане сацыялягічным дасьледаваньнем і дыскусіяй на зададзеную тэму](https://gdb.rferl.org/ae33b6e7-4f86-46a1-9dbc-93fca0869010_w1024_q10_s.jpg)
14
Для польскага рэжысэра Дарыюша Язерскага, на рахунку якога больш за 60 пастановак, гэты спэктакль стаў сапраўдным экспэрыментам. Праект будзе рэалізаваны ў трох краінах (Беларусь, Польшча, Расея) з трыма рознымі акторкамі ў трох розных прасторах. Кожны паказ стане сацыялягічным дасьледаваньнем і дыскусіяй на зададзеную тэму