Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антысавецкі фальклёр: Як Ленін калгасьніцу ашчасьлівіў


Рыс. П. Васільева да арт. „Октябрьская социалистическая революция“. „Малая Советская энциклопедия“, 1938

Колькі ні лавілі НКВДысты апавядальнікаў антысавецкіх анэкдотаў і выканаўцаў крамольных прыпевак, колькі ні выдумлялі „фальклярысты“ ў пагонах псэўданародных ідэйна правільных выслоўяў, з вуснаў у вусны пераходзілі сапраўды народныя показкі, выслоўі, прыпеўкі пра наступствы „Вялікага Кастрычніка“. Дзелімся з чытачамі жывой народнай мудрасьцю.

Так ёй і трэба!

Калгасны сход. Старшыня ўзнагароджвае найлепшых калгасьнікаў.

— 3-я прэмія — даярцы Ганьне Красулі: хустка.
— 2-я прэмія — конюху Якубу Хвасту: патэфон.
— 1-я прэмія — сьвінарцы Прузыне Парсюк: поўны збор твораў Леніна!

Голас у залі:

— Так ёй, сьцерве, і трэба!

Запісаў ад асуджаных за анэкдоты Аўген Калубовіч

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG