Лінкі ўнівэрсальнага доступу

72-гадовага інваліда пакаралі штрафам у 115 рублёў за аршанскі «Марш недармаедаў»


Юры Конышка
Юры Конышка

Аршанскі суд пастанавіў аштрафаваць 72-гадовага сябра КХП БНФ Юрыя Конышку на 5 базавых велічынь за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка.

Раніцай 28 сакавіка на Конышку склалі пратакол, а ўжо ўдзень асудзілі. Ён прызнае, што быў на маршы, але зьдзіўляецца «позьняму» суду:

«Прыехаў на ровары, бо доўга хадзіць не магу. Чамусьці пра маю прысутнасьць на акцыі згадалі толькі зараз, калі чатыры чалавекі пасьпелі адбыць „суткі“ за тыя падзеі...»

28 сакавіка з аршанскага ізалятара часовага ўтрыманьня, адбыўшы арышт, выйшаў кіраўнік мясцовай суполкі прафсаюзу РЭП Аляксандар Булаўка. Днём раней быў вызвалены Павал Севярынец, асуджаны 13 сакавіка на 15 сутак за выступы на аршанскім мітынгу, заўчора — яшчэ адзін выступовец, праваабаронца Васіль Берасьнеў, два дні таму — былы актывіст рабочага руху, журналіст, заснавальнік сайта orshatut.by Віктар Андрэеў. Трое сутак давялося адбыць у ІЧУ і актывісту кампаніі «Гавары праўду» Ігару Грышанаву. Некалькі чалавек атрымалі вялікія штрафы, у тым ліку журналісты Радыё Свабода і Белсату, якія асьвятлялі народныя пратэсты.

Юрый Конышка і іншыя сябры сустракаюць з ІЧУ Ігара Грышанава
Юрый Конышка і іншыя сябры сустракаюць з ІЧУ Ігара Грышанава

Аднак за «Марш недармаедаў» усё яшчэ караюць: 26 сакавіка недалёка ад цэнтральнай плошчы быў затрыманы кіраўнік моладзевага аб’яднаньня «Зьвяз», журналіст, заснавальнік сайта orsha.eu Ігар Казьмярчак.На яго таксама склалі пратакол за ўдзел у падзеях 12 сакавіка і сказалі чакаць позвы ў суд.

«Маршы недармаедаў» у Бабруйску, Рагачове і Воршы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG