Урачыстасьці ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзямʼянка.
Вернікі ўзялі ўдзел у працэсіі ад «Крыжоў Адзінства», месца на ўскраіне гораду, дзе распачаўся пакутніцкі шлях сьвятога Андрэя Баболі, да санктуарыя, які знаходзіцца на месцы, дзе сьвяты мучанік быў закатаваны. Паводле біскупа Дзямʼянкі, узгадваюцца падзеі, якія адбываліся 360 гадоў таму.
Завершылася ўшанаваньне імшой з удзелам духавенства і вернікаў з розных парафій Пінскай дыяцэзіі.