Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Лукашэнка, Пуцін і Парашэнка віншавалі з Раством


Аляксандар Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем апоўдні 7 студзеня наведалі Сьвята-Духаў катэдральны сабор. Лукашэнка падзякаваў царкве за вялікі ўнёсак, які яна робіць ў справу ўмацаваньня міру на беларускай зямлі.

Мітрапаліт Павал падараваў Лукашэнку ікону Божай маці, прывезеную з горы Афон у Грэцыі.

У сваю чаргу Лукашэнка перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве панно з выявай Крыжаўзьвіжанскага сабора ў Полацку.

Дзеці ў беларускіх народных строях уручылі кветкі Аляксандру Лукашэнку і мітрапаліту Паўлу.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 6 студзеня разам са сваёй вялікай сям’ёй адсьвяткаваў Раство ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі «Сінягора» ў сяле Гута Івана-Франкоўскай вобласьці.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прысутнічаў на калядным багаслужэньні ў вясковым храме ў гонар Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў сяле Атраднае пад Варонежам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG