Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Украіны ў Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат


Пасольства Украіны ў Менску
Пасольства Украіны ў Менску

30 сакавіка новы амбасадар Украіны Ігар Кізім уручыў копіі даверчых грамат намесьніку міністра замежных спраў Беларусі Андрэю Еўдачэнку.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС. Удакладняецца, што бакі абмеркавалі пытаньні актывізацыі беларуска-ўкраінскіх кантактаў і паглыбленьня двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, перадае БелаПАН.

Указ аб прызначэньні Ігара Кізіма амбасадарам у Беларусі быў апублікаваны сёлета ў сярэдзіне лютага на афіцыйным сайце ўкраінскага прэзыдэнта.

Дыппрадстаўніцтва Ўкраіны ў Менску працавала без кіраўніка амаль два гады. Пасаду часовага паверанага займаў Валер Джыгун. Папярэдні амбасадар Міхаіл Ежаль быў звольнены ў траўні 2015-га. Ва Ўкраіне ён абвінавачваецца ў нанясеньні дзяржаве шкоды на 42 мільёны грыўняў (звыш 1,5 мільёна даляраў у эквіваленце), калі быў міністрам абароны.

Новы ўкраінскі амбасадар Ігар Кізім нарадзіўся ў 1961 годзе. У 1987-м скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. На дыпляматычнай службе ад 1995 году. Цягам 2014–2015 гадоў быў часовым павераным у справах Украіны ў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG