Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Грышанава з Воршы вызвалілі


Ігар Грышанаў, архіўнае фота

Аршанскі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Грышанаў выйшаў на волю. Сябры сустрэлі яго сёньня каля ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ён знаходзіўся з 12 сакавіка.

Актывіста затрымалі напярэдадні «Маршу недармаедаў». Прычына затрыманьня засталася невядомай. Грышанаў нічога не пасьпеў патлумачыць сябрам, бо зьехаў ад ізалятару на машыне разам са сьледчым Сяргеем Трашчанком.

Трашчанок праводзіць праверку дзейнасьці каапэратыву па газыфікацыі з вёсцы Стаўры, старшынём якога да нядаўняга часу быў Грышанаў. Ці распачатая крымінальная справа супраць Грышанава з гэтай нагоды, пакуль невядома.

Тэлефоны актывіста на момант публікацыі не адказваюць, але дакладна вядома, што дахаты ён ужо дабраўся.

У ізалятары Грышанаў прабыў каля трох дзён. Ягонае затрыманьне многія зьвязваюць з «Маршам недармаедаў»: Грышанаў у 1991 годзе быў адным з удзельнікаў страйку, калі абураныя рабочыя заблякавалі ў Воршы чыгунку, і ён карыстаецца пэўным аўтарытэтам у аршанцаў. Паводле сяброў, Грышанаў зьбіраўся выступаць і перад аршанскімі «недармаедамі».

Прыйшлі — селі на рэйкі: 25 год таму беларускія рабочыя на двое сутак перакрылі чыгунку

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG