Народжаны 100 гадоў таму 28 сакавіка ў горадзе Брно, Багуміл Грабал стаў адным з найвыбітнейшых чэскіх пісьменьнікаў 20 стагодзьдзя. Шырока вядомыя і перакладаныя яго раманы «Я абслугоўваў англійскага караля» і «Цягнікі пад пільным кантролем». Фільм, зьняты паводле апошняй кнігі, атрымаў Оскара ў 1968-м.
100 гадоў Багумілу Грабалу
1
Вядомы як выдатны баюн-апавядальнік, Грабал размаўляе з сябрамі ў вядомай карчме «У залатога тыгра», дзе ён быў заўсёднікам.
2
Падчас здымкаў фільму “Цягнікі пад пільным наглядам” . Рэжысёр Іржы Мэнцл на здымку справа.
3
Грабал на дачы. 1984.
4
«У залатога тыгра». 1990.
5
Чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл (зьлева) з Грабалам пасьля атрыманьня пісьменьнікам прэміі імя Яраслава Сэйфэрта. Прага, 25 кастрычніка 1993.
6
Грабал на той жа дачы праз 10 гадоў. 1994.
7
Сярод тых, хто завітаў у грабалаўскую гасподу былі і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан і тагачасная пасол ЗША ў ААН Мадлен Олбрайт. 1994.
8
Грабал адзначае сваё 80-годзьдзе.
9
Цыганская капэла грае на пахаваньні Грабала. Ён памёр 2 лютага 1997 году, выпаўшы з акна праскага шпіталя. Па сабе пісьменьнік пакінуў загадку – дабравольна ён выбраў гэты апошні палёт, або здарыўся няшчасны выпадак, калі стары спрабаваў карміць галубоў.
10
Грабал быў пахаваны на сямейных могілках у вёсцы Градзіштка. Па яго жаданьні, яго паклалі ў дубовую труну з надпісам “Півавар Полна” – гэта той самы півавар, дзе сустрэліся калісьці яго маці і айчым.