Гэта было часткай прэзэнтацыі «хайвэя сувязі» — цяпер траса М1 ад Менску да Берасьця цалкам ахоплена «новым 3G» кампаніі Velcom.
Гонкі на «МАЗах» адбыліся на радзіме Касьцюшкі
Два спорткары беларускай ралійнай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» зладзілі заезд у Косаве каля сядзібы Касьцюшкі і палаца Пуслоўскіх.
![Спартыўныя «МАЗы» езьдзілі зусім побач зь сядзібай Тадэвуша Касьцюшкі, дзе цяпер ягоны музэй, і каля палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.](https://gdb.rferl.org/7cf75068-3b31-43cf-aed3-f3d972a0f3d7_w1024_q10_s.jpg)
1
Спартыўныя «МАЗы» езьдзілі зусім побач зь сядзібай Тадэвуша Касьцюшкі, дзе цяпер ягоны музэй, і каля палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.
![Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» ўдзельнічае ў многіх сусьветных гонках, у тым ліку ў знакамітым маратоне «Дакар».](https://gdb.rferl.org/7765c9cb-ed31-4170-baff-22476b973cd1_w1024_q10_s.jpg)
2
Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» ўдзельнічае ў многіх сусьветных гонках, у тым ліку ў знакамітым маратоне «Дакар».
![Адзін зь пілётаў каманды «МАЗ» Аляксей Вішнеўскі ўдзельнічаў у гонках у Расеі, Казахстане, Кітаі. Ён кажа, што ўпершыню пабываў на радзіме Касьцюшкі і яму было прыемна праехаць тут: «У нас зямля ўся аднолькава добрая ў Беларусі. Але я першы раз тут, усё падабаецца, прыгожа, цудоўны пэйзаж».](https://gdb.rferl.org/1a0b88f7-6a89-49c7-8fbf-165f3bb18deb_w1024_q10_s.jpg)
3
Адзін зь пілётаў каманды «МАЗ» Аляксей Вішнеўскі ўдзельнічаў у гонках у Расеі, Казахстане, Кітаі. Ён кажа, што ўпершыню пабываў на радзіме Касьцюшкі і яму было прыемна праехаць тут: «У нас зямля ўся аднолькава добрая ў Беларусі. Але я першы раз тут, усё падабаецца, прыгожа, цудоўны пэйзаж».
![У часе заездаў прысутныя журналісты маглі зрабіць з гоншчыкамі круг на спорткарах па полі непадалёк ад сядзібы Касьцюшкі.](https://gdb.rferl.org/7792752a-c695-4ba9-8458-eddaaff64fa9_w1024_q10_s.jpg)
4
У часе заездаў прысутныя журналісты маглі зрабіць з гоншчыкамі круг на спорткарах па полі непадалёк ад сядзібы Касьцюшкі.
![Журналістам, якія жадалі пракаціцца, надзявалі шлемы](https://gdb.rferl.org/aacb5192-69da-4624-a2d6-c8e0fce9f964_w1024_q10_s.jpg)
5
Журналістам, якія жадалі пракаціцца, надзявалі шлемы
![](https://gdb.rferl.org/5eff125e-7b13-40f6-99cd-5121426362e3_w1024_q10_s.jpg)
6