Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя вінаваціць актывіста Андрэя Стрыжака ў арганізацыі мітынгу каля суду


Стыхійны сход каля суду, на якім беспрацоўны гамяльчук Аляксандар Сямёнаў патрабаваў прызнаць неправамерным патрабаваньне дзяржавы на выплату так званага падатку на «дармаедзтва». За ім у сьветлай куртцы — Андрэй Стрыжак

Гомельская міліцыя пачала складаць адміністрацыйныя пратаколы на ўдзельнікаў падтрымкі ў судзе беспрацоўнага Аляксандра Сямёнава, які пры канцы лютага судзіўся з падатковай інспэкцыяй за патрабаваньне выплаціць «дармаедзкі» збор на падставе дэкрэту № 3.

Такі пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП начальнік аддзелу аховы грамадзкага парадку Цэнтральнага РАУС Уладзіслаў Шукель склаў 3 сакавіка ў дачыненьні да актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Андрэя Стрыжака:

«Шукель заявіў мне, — сказаў Андрэй Стрыжак, — што прааналізаваў апэратыўныя відэаздымкі падзеяў перад судом Цэнтральнага раёну 21 лютага і відэасюжэт у інтэрнэце, і зрабіў выснову: маўляў, я браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Адсюль і пратакол.

Я, у сваю чаргу, патлумачыў, што меўся быць у залі суду, дзе выносілася рашэньне па пазове Аляксандра Сямёнава наконт „дармаедзкага“ падатку, але ня трапіў туды, як і дзясяткі іншых гамельчукоў. Суд не забясьпечыў вялікую залю, каб у ёй маглі прысутнічаць усе ахвотныя. Людзі выйшлі на вуліцу і чакалі рашэньня суду каля ганку. Адбыўся стыхійны мірны сход».

Каля будынку суду людзі скандавалі: «Не — дэкрэту № 3, Лукашэнка — сыходзь!». Выглядае, што з удзельнікамі мірнай акцыі падтрымкі «недармаеда» Сямёнава міліцыя мае расквітацца адміністрацыйнымі справамі і такім чынам палепшыць статыстыку барацьбы з правапарушэньнямі.

Андрэй Стрыжак падчас жывога эфіру Радыё Свабода з Гомлі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG