Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Глінянага вялеса» уручылі Андрэю Федарэнку

абноўлена

Андрэй Федарэнка з узнагародай

Таварыства вольных літаратараў уручыла сваю штогадовую прэмію за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года «Гліняны вялес» літаратару Андрэю Федарэнку. Цырымонія адбылася ў літаратурным музэі імя Пятруся Броўкі.

Алесь Аркуш, які вёў вечарыну, адзначыў, што за 22 гады існаваньня прэміі «Гліняны вялес» яе ўручэньне адбывалася ў самых розных месцах і гарадах Беларусі. Гэта былі музэі, кнігарні, памяшканьні грамадзкіх арганізацый. Сярод ляўрэатаў былі Ўладзімер Някляеў, Алесь Разанаў і Славамір Адамовіч.

Паводле Аркуша, цяперашняга атрымальніка прэміі Андрэя Федарэнку таксама можна назваць клясыкам беларускай літаратуры, бо ён распачаў сваю творчасьць яшчэ ў літаратурным аб’яднаньні «Тутэйшыя». Паводле Аркуша, творчасьць Федарэнкі яшчэ павінна ацаніць літаратурная крытыка, бо яна вельмі самабытная і неардынарная.

Андрэй Федарэнка падчас імпрэзы сказаў, што кнігу «Ціша», за якую ён атрымаў «Глінянага вялеса», ён пісаў да свайго 50-гадовага юбілею. Таму прэмія за гэтую кнігу для яго яшчэ больш прыемная. Федарэнка адзначыў, што «Ціша» гэта лепшае, што ён напісаў і атрыманьне за яе прэміі — гэта аванс для таго, каб больш працаваць і далей.

Прэмія «Гліняны вялес» заснаваная ў 1993 годзе ў Наваполацку як прэмія для экспэрымэнтальнай паэзіі. Але потым яна стала адзінай незалежнай літаратурнай прэміяй для ўсёй сучаснай беларускай літаратуры. Кожны літаратар можа атрымаць яе толькі адзін раз. Сёлета пераможцаў выбіралі з сямі прэтэндэнтаў. Асноўнымі кандыдатамі былі Андрэй Федарэнка («Ціша») і Віктар Марціновіч («Мова»).

Алесь Аркуш уручае глінянага вялеса для Андрэя Федарэнкі
Алесь Аркуш уручае глінянага вялеса для Андрэя Федарэнкі

Прамаўляе Леанід Дранько-Майсюк
Прамаўляе Леанід Дранько-Майсюк

Аксана Спрычан чытае фрагмэнты з кнігі Андрэя Федарэнкі пад акампанэмэнт Яраша Малішэўскага
Аксана Спрычан чытае фрагмэнты з кнігі Андрэя Федарэнкі пад акампанэмэнт Яраша Малішэўскага

Слова Валеру Гапееву
Слова Валеру Гапееву

Кніга «Ціша», адзначаная «Гліняным Вялесам»
Кніга «Ціша», адзначаная «Гліняным Вялесам»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG