Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» шосты раз адмовілі ў рэгістрацыі


Вярхоўны суд Беларусі 28 сакавіка прызнаў, што Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» не парушыла заканадаўства. Такім чынам, шостая спроба зарэгістравацца таксама не прынесла посьпеху.

Адзін зь лідэраў кампаніі Тацяна Караткевіч сказала Свабодзе:

«Мінʼюст знайшоў дзьве зачэпкі. Першая, што ў нашым статуце нібыта няма разьмеркаваньня абавязкаў паміж двума сустаршынямі. Але ж гэта наша ўнутраная справа. Мы самі вызначаем, што трэба зрабіць, каб наша арганізацыя дзейнічала дэмакратычна, паводле нашых унутраных парадкаў.

Другая зачэпка — уладальнік офісу, па якім месьціцца наша юрыдычны адрас, зарэгістраваны за мяжой. Таму мы павінны былі прадставіць у міністэрства дадатковыя дакумэнты. Мы пра гэта ня ведалі. Аднак дакумэнты знаходзіліся ў Мінʼюсьце месяц. І за гэты час ніхто нават не патэлефанаваў да нас і не сказаў, што трэба нешта выправіць.

Мы абскардзілі рашэньне міністэрства ў Вярхоўным судзе. Аднак там падтрымалі міністэрства».

Спадарыня Караткевіч дадала, што кіраўніцтва кампаніі вырашыла правесьці ў красавіку сёмы ўстаноўчы зьезд і зноў падаць дакумэнты на рэгістрацыю.

«Будзем працягваць справу. Здавацца нельга. У нас шмат плянаў на будучыню. І для іх выкананьня нам трэба мець сталы юрыдычны статус».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG