Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Göteborgs-Posten: Беларусь сама падае ў рукі Расеі


Швэдзкае выданьне Göteborgs-Posten апублікавала артыкул, дзе гаворыцца пра пагрозу анэксіі Беларусі пуцінскай Расеяй.

Выданьне адзначае, што Аляксандру Лукашэнку становіцца ўсё цяжэй балянсаваць у сваіх стасунках з Расеяй.

«Кажуць, што прэзыдэнт Лукашэнка — майстар шмат у чым, у тым ліку ў хакеі. Але яго галоўная якасьць — дакладнае разуменьне таго, як блізка да Расеі трэба быць, каб застацца ва ўладзе. Балянсаваньне паміж пазыцыяй пакаёвага сабачкі Пуціна і ўключэньнем краіны ў склад Расеі становіцца, аднак, усё больш цяжкім для беларускага дыктатара», — піша Göteborgs-Posten.

Выданьне зазначае, што апошнім часам Лукашэнка сурʼёзна раззлаваў Крэмль адмовай разьмяшчаць авіябазу ў Беларусі і сваёй пазыцыяй у канфлікце ва Ўкраіне.

Выданьне адзначае, што нацыянальная сьвядомасьць беларусаў значна слабейшая, чым ва ўкраінцаў, «што ідэальна ўпісваецца ў ваенную стратэгію Расеі, якая ў сваёй падрыўной дзейнасьці разьлічвае на расейскай этнічныя меншасьці».

Швэдзкая газэта піша, што ў расейскіх СМІ ўсё часьцей зьяўляюцца публікацыі, дзе гаворыцца, што Беларусь — гэта не сапраўдная дзяржава. Адначасова расейскія нацыяналісты атрымліваюць расейскую дапамогу пад выглядам расейскіх «культурных цэнтраў».

«Беларусь сама падае ў рукі Расеі. Рэжым Лукашэнкі палітычна ізаляваны ад Эўразьвязу і ня мае сяброў у суседніх рэгіёнах. Дыктатура існуе толькі з ухваленьня Расеі. Калі Лукашэнка працягне ўпарціцца з нагоды ваеннай базы, або калі яму прыйдзе ў галаву заключыць якія-небудзь важныя пагадненьні з ЭЗ, яго дні будуць зьлічаныя. Вядома, у Эўропе тады стане адной дыктатурай менш, але іншая дыктатура падыдзе бліжэй да эўрапейскіх межаў», — канстатуе Göteborgs-Posten.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG