Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
Як актывісты ЛГБТ троляць Чэмпіянат сьвету-2018
10 ліпень 2018, 17:41
Актывісты знайшлі спосаб пранесьці ў Расею вясёлкавы сымбаль.
1
Шасьцёра актывістаў руху за правы ЛГБТ-супольнасьці (зьлева направа) з Гішпаніі, Нідэрляндаў, Бразыліі, Мэксыкі, Аргентыны і Калюмбіі адправіліся на вуліцы Масквы, каб пранесьці на сабе вясёлкавы сьцяг падчас чэмпіянату сьвету па футболе.
2
Гэтыя шасьцёра чалавек, якія стварылі агульную
старонку
ў інтэрнэце, апрануліся ў колеры сваіх камандаў, каб ні ў каго ня ўзьнікла ніякіх падазрэньняў.
3
Вось яны стаяць побач з маскоўскім паліцыянтам. Магчыма, канешне, паліцэйскага зьдзівіла тое, што ў Маскву прыехаў галяндзкі заўзятар – бо зборная Галяндыі не прайшла на чэмпіянат.
4
Ля сьценаў Крамля.
5
У бары побач зь бюстам Леніна. Бразылец Элой Пьеразан (у жоўтым) кажа, што ягоны бойфрэнд папярэджваў яго пра тое, што выступаць за правы ЛГБТ-супольнасьці ў Расеі небясьпечна, але ён не баіцца: «Мяне не хвалюе рызыка, я на самой справе хацеў удзельнічаць у гэтым праекце... Гэта заклік да любові».
6
У мэтро, пад партрэтам Максіма Горкага.
7
Група, якая складаецца ў асноўным з крэатыўных прафэсіяналаў, заяўляе, што арганізавала гэты пратэст таму, што «у Расеі гомасэксуальнасьць перасьледуецца, аж да турэмнага зьняволеньня».
8
«Мы скарысталіся тым, што чэмпіянат сьвету ў гэтай краіне праходзіць у той жа час, што і прайд, каб асудзіць практыку перасьледу і вынесьці вясёлкавы сьцяг на расейскія вуліцы. Так, пры дзённым сьвятле, перад расейскімі афіцыйнымі асобамі, на вачах усяго сьвету мы размахваем сьцягам прайду».
9
Спэцыяльнага закону супраць гомасэксуальнасьці ў Расеі няма, але ў 2013 годзе Дзяржаўная дума прыняла закон, які забараняе «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў сярод непаўналетніх».
10
Гэтыя выпускнікі 2018 году ня ведаюць пра задуму шасьцярых.
11
Калі 9 ліпеня фатаздымкі патрапілі ў сеткі, рэакцыя аказалася зьмяшанай.
12
Большасьць карыстальнікаў інтэрнэту падтрымалі задуму і акцыю. Але былі і тыя, хто лічыць, што ў гасьцях сябе так не паводзяць.
13
Дадзеных аб тым, дзе цяпер знаходзяцца гэтыя шасьцёра і ці выехалі яны ўжо з Расеі, пакуль няма.
Як актывісты ЛГБТ троляць Чэмпіянат сьвету-2018
Катэгорыі
Мультымэдыя
Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ
Беларускім ІП не даюць жыцьця — эканамістка камэнтуе новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
Юлія Міцкевіч пра тое, чаму жанчыны неахвотна ідуць у палітыку і праз што сыходзяць зь яе
Яшчэ
Відэа
Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ
Беларускім ІП не даюць жыцьця — эканамістка камэнтуе новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
Юлія Міцкевіч пра тое, чаму жанчыны неахвотна ідуць у палітыку і праз што сыходзяць зь яе
Яшчэ
Наверх
XS
SM
MD
LG