Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Фомачкін, які разгарнуў расейскі сьцяг на Паралімпіядзе ў Рыё, узначаліў спарткомплекс «Раўбічы»


Андрэй Фомачкін

Новым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту «Раўбічы» стаў Андрэй Фомачкін, які пранёс расейскі сьцяг падчас Паралімпіяды ў 2016 годзе.

Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў адміністрацыі спарткомплексу. Фомачкін атрымаў дырэктарскую пасаду з 1 верасьня.

Новы дырэктар «Раўбічаў» Андрэй Фомачкін праславіўся тым, што прайшоў з расейскім сьцягам на адкрыцьці Паралімпіяды-2016 у Рыё.

Пра свой учынак Фомачкін казаў як пра жэст салідарнасьці з расейскімі паралімпійцамі, якіх не дапусьцілі да Гульняў пасьля допінгавага скандалу.

Раней гэты чыноўнік Міністэрства спорту і турызму атрымаў сэртыфікат на кватэру ў Падмаскоўі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў, што вынас расейскага сьцяга на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра быў праявай «салідарнасьці і пратэсту супраць несправядлівасьці». Ён назваў гэта «нашай дзяржаўнай пазыцыяй, у тым ліку і прэзыдэнта».

«Ну добра, што мужыкі прадугледзелі, і пад цяльняшкай быў запасны расейскі сьцяг, які наш функцыянэр і разгарнуў... Гэта салідарнасьць. Гэта пратэст супраць несправядлівасьці», — сказаў Лукашэнка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG