Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славутыя асобы Беларусі

Калекцыя літаграфіяў належыць сям’і мастакоў Валянціну і Ліліі Варэцам, якія цяпер жывуць у Аўстраліі. Мастакі па паходжаньні ўкраінцы, якія прыехалі ў Беларусь у 1985 годзе. Напачатку 90-х гадоў яны захапіліся стварэньнем партрэтаў гістарычных асобаў Беларусі. Шмат якія творы ўвайшлі ў падручнікі для школаў. Былі выдадзеныя альбомы «Гістарычныя асобы Беларусі» і «Культурныя дзеячы Беларусі», рэкамэндаваныя як навучальныя дапаможнікі для 5-8 клясаў. Партрэты славутых беларусаў аздобленыя шляхетнымі пячаткамі, гербамі гарадоў, архітэктурнымі будынкамі той пары, бел-чырвона-белымі сьцягамі. У 1995 годзе сям’я Варэцаў эмігравала. З тае пары калекцыя была доўгі час схаваная ад вачэй беларусаў. У 2007 годзе адбылася выстава «Гістарычныя постаці Беларусі» з удзелам маладога мастака Зьмітра Шапавалава. Усе прадстаўленыя літаграфіі можна набыць праз электронную пошту ці ў Кнігарні "Ў". Галерэя літаграфіяў публікуецца ў адукацыйна-асьветніцкіх мэтах.

XS
SM
MD
LG