Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выраз fake news (фэйкавая навіна) названы словазлучэньнем году паводле слоўніка ангельскай мовы Collins Dictionary.

Гэты выраз часта выкарыстоўвае прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп для пазначэньня несапраўдных, на яго думку, навін. Fake news стала ўлюбёным выразам у твіт-арсэнале кіраўніка Белага дому.

Слоўнік Collins Dictionary тлумачыць словазлучэньне fake news як «непраўдзівую, нярэдка сэнсацыйную інфармацыю, якую распаўсюджваюць пад выглядам навіны». Гэты выраз увойдзе ў наступную друкаваную вэрсію слоўніка.

Словы і выразы году ў ангельскай мове штогод вызначаюць розныя навуковыя і выдавецкія асяродкі. У 2016 годзе слоўнікі ангельскай мовы называлі словамі году «ксэнафобію» і «постпраўду». Беларускім словам году паводле Радыё Свабода стаў назоўнік «беларусафоб».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG