Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч пайшоў на саступкі

Украінскі прэзыдэнт абяцае перафарматаваць урад Азарава, зьмяніць законы 16 студзеня і амніставаць усіх, хто «не ўчыніў цяжкіх злачынстваў». Такія заявы ён зрабіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый.


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


04:24 24.1.2014
Радыё Свабода

Кіеў. Эўрамайдан. Галоўнае за 23 студзеня

Як прайшоў мінулы дзень у Кіеве.
Ня гледзячы на заяву прэм'ер-міністра Азарава, што «сытуацыя ў Кіеве пад абсалютным кантролем», ніхто не бярэцца прадказаць, чым скончыцца супрацьстаяньне.

Большую частку чацьвярга ў цэнтры Кіева панавала замірэньне, абвешчанае на час перамоваў апазыцыі і прэзыдэнта Януковіча. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум.

Затое ў абласных гарадах Украіны натоўп людзей штурмаваў абласныя адміністрацыі. І сям-там пасьпяхова.

Акцыі салідарнасьці з Майданам адбыліся ў беларускіх гарадах. У Менску актывістаў затрымала міліцыя.

На гібель на Эўрамайдане беларуса Жызьнеўскага адгукнулася Рада БНР.
04:26 24.1.2014
Радыё Свабода

Дзятліковіч з Кіеву: Чым скончыцца, ніхто не бярэцца прагназаваць


Беларускі журналіст Віктар Дзятліковіч апошнія дні працуе ў самых гарачых пунктах кіеўскага процістаяньня.

Дзятліковіч: Цяпер на Майдане ўсе чакаюць вынікаў сёньняшняга раўнду перамоваў паміж ўладай і трыма лідэрамі апазыцыі. Але, зь іншага боку, мы ведаем, што частка апазыцыі, перш за ўсё «Правы сэктар», не разглядаюць Клічка, Яцэнюка і Цягнібока як сваіх лідэраў, гэтыя апазыцыянэры, фактычна, ня маюць на правых уплыву, і тое, што тыя пагадзіліся на часовае спыненьне сваіх дзеяньняў – гэта зь іх боку акт добрай волі, а не прызнаньне, што тры названыя апазыцыянэры зьяўляюцца аўтарытэтамі для іх.

Я параўноўваю свае ўражаньні ад падзеяў на Грушэўскага з учорашнім днём. Цяпер тут ціха. А ўчора было ўражаньне калі не вайны, то яе пачатку. Гэта моцна адрозьніваецца: бачыце вы гэта на свае вочы ці ў тэлевізары ці ў інтэрнэце. Калі знаходзіцеся ў натоўпе людзей, якія закідваюць «Бэркут» кактэйлямі Молатава і камянямі, у вас адчуваньне, што краіна знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны. Зь іншага боку, як толькі адыходзіш на сто мэтраў ад Грушэўскага ці Майдану, фактычна, трапляеш у мірнае жыцьцё.

Чытаць далей...

04:27 24.1.2014
Радыё Свабода

Клічко і Цягныбок аб'явілі пра перамір'е з уладамі

Лідэры партый УДАР Віталь Клічко і «Свабода» Алег Цягныбок, якія сёньня прымалі ўдзел у перамовах у адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча, выступілі пасьля гэтай сустрэчы позна ўвечары перад удзельнікамі супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Чытаць далей...

04:29 24.1.2014
Радыё Свабода

У некаторых рэгіёнах Украіны апазыцыя захапіла ўрадавыя будынкі

Пратэсты ў Роўна
Пратэсты ў Роўна

У некалькіх абласных цэнтрах Украіны ў сераду штурмавалі будынкі органаў улады, адбыліся сутычкі з праваахоўнікамі.


Чытаць далей...

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG