Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя

З-за Майдану ў Кіеве адмянілі ўрокі ў школах


Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя паведамляе аб часовым спыненьні працы школаў і дзіцячых садкоў у цэнтральнай частцы Кіева.

«У адпаведнасьці з распараджэньнем старшыні Кіеўскай адміністрацыі, 19 лютага 2014 г. прыпыняць працу школаў і дзіцячых садоў, разьмешчаныя ў цэнтры сталіцы. Такое рашэньне было прынята, каб забясьпечыць бясьпеку дзяцей і супрацоўнікаў навучальных установаў», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце КДГА.

«На выпадак, калі бацькі ня маюць магчымасьці пакінуць дзяцей дома, у навучальных установах будуць працаваць дзяжурныя групы. Таксама школьнікі змогуць працаваць у рэжыме дыстанцыйнага навучаньня (он-лайн)», — адзначылі ў гарадзкой адміністрацыі.

Пералік навучальных устаноў, якія ня будуць працаваць у сераду, ёсьць на сайце КГГА.

Перамовы праваліліся. «Януковіч неадэкватна ацэньвае сытуацыю», — Клічко


Лідэр Удар Віталь Клічко, які быў на сустрэчы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, заявіў, што той «неадэкватна ацэньвае сітуацыю».

«Януковіч неадэкватна ацэньвае сытуацыю. Ён лічыць, што Майдан павінен спыніць супрацьстаяньне і ісьці дадому», — гаворыцца ў твітэры сьпікера Клічко Аксаны Зіноўевай.

У эфіры hromadske. tv Віталь Клічко распавёў, што яго і Арсеня Яцанюка размова зь Януковічам працягвалася больш за гадзіну. І, паводле лідэра Удар, апазыцыянеры выслухоўвалі абвінавачваньні, што менавіта апазыцыя нясе віну за загінулых. Адзіны варыянт, які прымае прэзыдэнт: усе павінны пайсьці дадому, пакінуўшы зброю і ачысьціўшы Майдан, сказаў Віталь Клічко.

Колькасьць загіблых майданаўцаў узрасла да 20 чалавек


Пра гэта паведаміў Радыё Свабода кіраўнік мэдычнай службы Майдану Алег Мусій.

«Гэта людзі рознага ўзросту, але ўсе яны забітыя з агнястрэльнай зброі. Адзін чалавек ляжаў на дарозе, і машына „Беркуту“ пераехала яму галаву, але па ўсім відаць, што гэты чалавек з самага пачатку была застрэлены», — кажа Мусій.

Па словах лекара, з-за пажару ў Доме прафсаюзаў, усе целы загінуўшых і больш за 100 параненых перанеслі ў Міхайлаўскі сабор.

Пажар пачаўся з верхніх паверхаў Дома прафсаюзаў і пачала хутка распаўсюджвацца па будынку. Чаму адбыўся пажар, Мусій ня ведае.

Перад тым са сцэны Майдана паведамілі, што на даху Дома прафсаюзаў зьявіліся нейкія людзі, гучала здагадка, што гэта могуць быць снайпэры.
Працягваюцца сутычкі паміж спэцназам і дэманстрантамі ў ноч на 19 лютага

Міліцыя працягвае штурм Майдану
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:46 0:00
Наўпроставы лінк

Турчынава на сцэне параніла аскепкам


Непасрэдна на галоўнай сцэне Майдану быў паранены народны дэпутат ад УА «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў.

«Са мной усё добра. Аскепкам пасекла твар. Баі перамясьціліся настолькі блізка, што аскепкі пачалі далятаць да сцэны», — паведаміў Турчынаў у Твітэры.

У Доме прафсаюзаў, які гарыць, заблякаваныя людзі


У будынку Дома прафсаюзаў моцны пажар. На 9-м паверсе знаходзяцца заблякаваныя актывісты. У будынку ўжо згарэлі чатыры паверхі. Пра гэта абвясьцілі са сцэны Майдану.

Людзям даводзіцца выскокваць з вокнаў, актывісты іх падстрахоўваць, раскінуўшы брызэнт.

Сілавікі ў Цярнопалі перайшлі на бок народа


Байцы МУС склалі зброю і абвясьцілі «міліцыя з народам»

У Цярнопалі, Львове, Івана-Франкоўску мітынгоўцамі захопленыя асноўныя адміністрацыйныя будынкі.

Януковіч мае сысьці — Крэймэр


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч страціў легітымнасьць і павінен сысьці ў адстаўку. Пра гэта заявіў прэзыдэнт праваабарончай арганізацыі Freedom House з ЗША Дэвід Крэймэр у інтэрвію Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, легітымныя дэмакратычныя лідэры не аддаюць загадаў атрадам спэцпрызначэньня нападаць на дэманстрантаў, якія хочуць адкрытай улады.

Зараз, сказаў Крэймер, жыцьцёва важна, каб Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўрапейскі зьвяз наклалі на вінаватых візавыя і фінансавыя санкцыі, каб паскорыць істотныя палітычныя зьмены ва Ўкраіне:

«На гэта яны павінны былі пайсьці ўжо даўно».

Чытаць далей

У «беркутаўца», захопленага на Майдане, адарваная рука

Пра гэта са спасылкай на дэпутата ад «Бацькаўшчыны» Аляксандра Брыгінца паведамляе ESPRESO.TV.

«У беркутаўца адарваная рука. Цяпер яго аглядае лекар і вязуць у шпіталь. Ён, як і іншыя, падарваўся на гранатах, якія кідаюць „беркутаўцы“. Выбег занадта наперад. Таму, як бачым, беркутаўцы зьнішчаюць самі сваіх», — паведаміў дэпутат.

Майдан стаіць, не паддавацца паніцы, — заклікаюць са сцэны.

Палоненым беркутаўцам надаюць мэдычную дапамогу. Сьвятары чытаюць малітвы.

Беркут страляе па сцэне. Паранілі Турчынава. Да Турчынава заклікаюць мэдыка на сцэну.

Паўстанцы сьпяваюць гімн Украіны. Самаабарона займае пэрымэтар абароны.

Беркут кідае шумавыя гранаты. Кіраўнікі самаабароны заклікаюць ня біць палонных беркутаўцаў.

На Майдане гарыць дом прафсаюзаў, яго захапіў Беркут.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG