Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго чакаць ад саміту «Усходняга партнэрства»


Лідэры Эўразьвязу маюць намер паглыбляць адносіны з сваімі ўсходнімі суседзямі. 24 сьнежня ў Брусэлі адбудзецца чарговы Саміт «Усходняга партнэрства» пры ўдзеле Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Заяўленыя мэты — распаўсюд заходніх каштоўнасьцяў і пашырэньне гандлёвых адносін. Чакаецца, што Армэнія і Эўразвяз падпішуць пагадненьне аб усёабдымным і пашыраным партнэрстве. Упершыню на сустрэчу ў такім фармаце быў запрошаны прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, але ён не прыедзе.

XS
SM
MD
LG