Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Швэцыі ў Менску. Фота

Пад менскай Ратушай 3 чэрвеня прайшоў «Дзень Швэцыі» — сьвята швэдзкай культуры, праведзенае супольна амбасадай Швэцыі ў Беларусі і Менгарвыканкамам у межах «Тыдню Швэцыі». На плошчы Свабоды былі адкрытыя культурная, адукацыйная, інфармацыйная, дзіцячая і спартовая пляцоўка, праходзілі майстар-клясы і кірмаш рамесьнікаў. На сьвяце гралі клясычную, этнічную і сучасную швэдзкую музыку беларускія выканаўцы: хор Concordia, сымфанічнае трыё «Вытокі», кавэр-бэнд Пятра Клюева. Беларускі гурт Naviband выканаў свае найбольш вядомыя беларускамоўныя песьні (іх выступ сабраў некалькі тысяч чалавек), пасьля іх выступіў швэдзкі сынт-поп гурт Secret Service.
Дні культуры розных краінаў будуць праходзіць у Верхнім горадзе і надалей: заплянаваныя дні расейскай (10 чэрвеня), казахскай (17 чэрвеня), літоўскай (24 чэрвеня), фінскай (29 ліпеня), карэйскай (5 жніўня), азэрбайджанскай (12 жніўня), украінскай (19 жніўня), армянскай (26 жніўня), індыйскай (27 жніўня), італьянскай (3 верасьня), польскай (16 верасьня), эўрапейскай (17 верасьня) і грэчаскай (23 верасьня).
Паказаць яшчэ

XS
SM
MD
LG