Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Пазьняка аб'явіла гісторыка Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах

абноўлена

КХП-БНФ правяла шэсьце і мітынг у Лошыцы, прымеркаваныя да дня памяці продкаў «Дзяды». Жалобная акцыя прайшла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і пільным кантролем спэцслужбаў. Падчас жалобнай імпрэзы пэрсонай нон-грата ў Курапатах быў абвешчаны гісторык Ігар Кузьняцоў.«Радыё Свабода» вяло жывы рэпартаж з акцыі.


Дзяды ў Лошыцкім яры
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00
Наўпроставы лінк

Дзяды ў Лошыцкім яры

16:03 4.11.2012
16x9 Image Галіна Абакунчык
Слухаць аўдыёрэпартаж:


Актывісты КХП-БНФ і некалькі дзясяткаў неабыякавых людзей традыцыйна сабраліся каля палацу культуры «Лошыцкі», а затым прайшлі да месца масавых расстрэлаў у Лошыцкім яры пад пільным кантролем вялікай колькасьці супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія фільмавалі ўсіх і ўсё, што адбывалася падчас жалобнай акцыі. Плякаты, бел-чырвона-белыя сьцягі і кветкі ў Лошыцкі яр несьлі, ў тым ліку, маладыя людзі:

Юнак: «Такія дні, як памяці продкаў „Дзяды“, яны заўсёды павінныя быць важнымі для кожнага беларуса. І такія традыцыйныя шэсьці — яны толькі надаюць натхненьня кожнаму чалавеку, хто ў іх удзельнічае».

Дзяўчына: «Я сюды прыйшла, бо адчуваю сваю прыналежнасьць да Беларусі, маю грамадзянскую пазыцыю, а таму заўсёды ўдзельнічаю ў такіх імпрэзах».

Каля помнага крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» адбыўся мэмарыяльны мітынг, падчас якога лідэры партыі зачыталі зварот старшыні партыі Зянона Пазьняка. У звароце Зянон Пазьняк нагадаў, што ў Лошыцы забіта ня менш за 10 тысяч бязьвінных ахвяраў, што сёньня неабходна бараніць гэтую памяць ад нашчадкаў сталінскіх катаў. Працягваючы думку, адзін зь лідэраў партыі Валеры Буйвал заявіў:

«У першае сваё зьяўленьне ў інфармацыйнай прасторы Ігар Кузьняцоў заявіў, што немэтазгодна — ён ня ўмее па-беларуску — „не цэлесообразно ставіть кресты в Куропатах, потаму что там похоронены комуністы“. І ў гэтым стылі ён дзейнічаў далей. Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай сьвятыні абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузьняцова пэрсонай нон-грата на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых сьвятыняў, дзе ёсьць пакутнікі нашага народа».

Лідэры партыі КХП БНФ Алесь Чахольскі і Юры Беленькі падчас сваіх прамоваў таксама нагадалі пра сувязь паміж сталінскімі рэпрэсіямі і падзеямі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі: зьнішчэньне роднай мовы, эканамічную і палітычную залежнасьць ад Расеі. Заяву Валерыя Буйвала пра пэрсону нон-грата гісторыка Ігара Кузьняцова, выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юры Беленькі пракамэнтаваў гэтак:

«Партыя ніякіх рашэньняў не прымала, тут гавораць пачуцьці чалавечыя. Курапаты — гэта месца, якое мусіць быць месцам і прымірэньня, і спагады, і месцам, дзе чалавек мусіць задумацца: як ён жыве на гэтай зямлі, што нясе ў сваім сэрцы і што перадасьць сваім дзецям. Меркаваньне, якое выказаў Валеры Буйвал, трэба можа паразважаць над ім, але збольшага я так яго і падтрымліваю».

На завяршэньне мітынгу ўдзельнікі акцыі ўсклалі да крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» кветкі, запалілі сьвечкі і традыцыйна выканалі малітоўны гімн «Магутны Божа».

15:53 4.11.2012
Фрагмэнт звароту Зянона Пазьняка да ўдзельнікаў мітынгу:

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Мне пашчасьціла яшчэ ў 80-х гадах знайсьці і размаўляць тут, у Лошыцы, з жывым сьведкам расстрэлаў людзей – спадарыняй Верай Шумскай. Тут, у вялікім яры, што цяпер знаходзіцца пад асфальтам і гаражамі, расстрэльвалі людзей на працягу ўсяго 1937 году. Прывозілі ў «хапунах», але часам нават у адкрытых грузавіках, найбольш мужчынаў са зьвязанымі рукамі. Пачыналі расстрэльваць, як правіла, у 6 гадзін раніцы.

Можна дапусьціць, што тут забітыя і закапаныя тысячы беларусаў. Колькасьць забітых можа даходзіць да 10 тысяч.

У канцы 1980-х гг., калі я ўжо зьбіраў археалагічны атрад і хацеў пачаць тут археалагічныя раскопкі, выявілася, што сюды раптоўна нагналі шмат тэхнікі і засыпалі расстрэльны яр буйназярністым галечным жвірам. Пазьней заасфальтавалі і пабудавалі гаражы. Так КГБ-НКВД ратавалася ад адказнасьці за свае злачынствы.

Вяршыня машыны вынішчэньня нашага народа знаходзілася ў Маскве. Але забойцы, тыя, хто выконваў антычалавечыя загады і расстрэльваў людзей у Беларусі, нясуць такую ж адказнасьць, як і арганізатары генацыду.
13:54 4.11.2012
16x9 Image Радыё Свабода
13:33 4.11.2012
16x9 Image Галіна Абакунчык
Мітынг закончыўся выступам Алеся Чахольскага. Ён распавёў пра гісторыю Лошыцы і сталінскіх рэпрэсіяў. Заклікаў да салідарнасьці і еднасьці. На завяршэньне прасьпявалі гімн "Магутны Божа", усклалі кветкі і запалілі сьвечкі.
13:33 4.11.2012
16x9 Image Радыё Свабода
Фотакроніка сёньняшняй акцыі. Пазьней - разгорнуты фотарэпартаж Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012
Фотакроніка сёньняшняй акцыі. Пазьней - разгорнуты фотарэпартаж Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012


Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012
Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012


Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012
Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012


Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012
Дзяды ў Лошыцкім яры. 4 лістапада 2012
13:04 4.11.2012
16x9 Image Тэлеканал Белсат
Удзельнікі акцыі ўскладаюць кветкі ды запальваюць знічы ў Лошыцкім яры.

13:03 4.11.2012
Белсат перадае зь мітынгу:

Your browser does not support iframes.
12:43 4.11.2012


ФОТА: BNP.BY
12:36 4.11.2012
16x9 Image Галіна Абакунчык
Выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазьняка, у якім коратка было распаведзена пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана ня менш за 10 тысячаў беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесьці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сьведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаваньні людзей. У лісьце Зянон Пазьняк правёў паралель з сёньняшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КГБ - пераемнікі традыцыяў НКВД.

Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не зьяўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузьняцова, які як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расеі, а пасьля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарбіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца. Партыя КХП-БНФ абвяшчае Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах. Падзякаваў Радыё Свабода, што распавяла біяграфію Ігара Кузьняцова.

Пасьля прамаўляў Юрась Беленькі, які таксама правёў паралелі, што тыя "сталінскія каты" цяпер дзейнічаюць іншымі сродкамі, вынішчаючы беларускую мову і беларускую культуру, але беларусы павінны салідарызавацца. і факт такой салідарнасьці - ігнараваньне выбараў у дэпутаты парлямэнту.

Цяпер словы бярэ Аляксандар Чахольскі.
12:11 4.11.2012
Юрась Беленькі ў інтэрвію Белсату пра расстрэлы ў Лошыцкім яры:

12:09 4.11.2012
16x9 Image Галіна Абакунчык
Сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, прыкладна каля 30. Яны прайшлі ад Палаца культуры «Лошыцкі» да Лошыцкага яру, і цяпер распачынаецца мітынг. Толькі людзі закончылі шэсьце, рыхтуецца мітынг. Бел-чырвона белыя сьцягі. Толькі КХП-БНФ Больш ніякіх лёзунгаў і сьцягоў няма няма. Прысутнічаюць лідэры КХП-БНФ Юрась Беленькі і Аляксандар Чахольскі. Валеры Буйвал пачынае прамаўляць. Звычайная сытуацыя. Шмат супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія здымаюць на відэа.
11:58 4.11.2012
Белсат спрабуе рабіць жывую відэатрансьляцыю:

Your browser does not support iframes.
11:47 4.11.2012

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (35)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG