Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бобу Дылану таемна ўручылі Нобэлеўскую прэмію


Боб Дылан, архіўнае фота
Боб Дылан, архіўнае фота

Амэрыканскі паэт і выканаўца Боб Дылан атрымаў прысуджаную яму ў мінулым годзе Нобэлеўскую прэмію на тайнай цырымоніі ў Стакгольме, паведамляюць швэдзкія СМІ.

Паводле інфармацыі тэлеканала SVT, прэмія была ўручана Дылану ў атмасфэры «строгай сакрэтнасьці», без удзелу прэсы.

Раней Швэдзкая акадэмія паведамляла, што Дылан пагадзіўся асабіста атрымаць прэмію падчас сваіх гастроляў у Стакгольме 1-2 красавіка.
Згодна з правіламі прэміі, Дылан павінен выступіць з Нобэлеўскай лекцыяй да 10 чэрвеня, каб атрымаць грашовую частку прэміі: 8 мільёнаў швэдзкіх крон (прыкладна 900 тысяч даляраў).

Аднак, як сьпявак паведаміў Швэдзкай акадэміі, ён не зьбіраецца чытаць лекцыю асабіста, але абяцае даслаць відэазапіс са сваім маналёгам.
Боб Дылан стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, якому яе прысудзілі за тэксты песень. У сваім рашэньні Швэдзкая акадэмія патлумачыла, што прэмія прысуджана Дылану за «стварэньне новай мовы паэтычнай выразнасьці ў рамках вялікай амэрыканскай песеннай традыцыі».

Сам Боб Дылан ня змог прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджаньня ў сьнежні 2016 года, але заявіў, што гэта вялікі гонар для яго.
1 і 2 красавіка Боб Дылан выступае з канцэртамі ў Стакгольме – першым пункце яго эўрапейскага турнэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG