Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое ўдзельнікаў панк-канцэрту ў «Піратах» атрымалі суткі


World -- Court session - generic
World -- Court session - generic

12 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Менску разглядаліся адміністрацыйныя справы супраць затрыманых 10 студзеня ўдзельнікаў панк-канцэрту ў клюбе «Піраты».

Двое зь іх пакараныя адміністрацыйным арыштам на 10 сутак, трэцяя аштрафаваная на адзін мільён васямсот тысяч рублёў. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Яны прызналі сваю віну цалкам і былі гатовыя аплаціць штрафы ў кароткі тэрмін.

Разгляд спраў заняў 20 хвілін, пры гэтым судзьдзя нават не выходзіў, каб прыняць рашэньне. Ня ўсе ахвотныя змаглі трапіць на працэс, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Яшчэ на двух затрыманых падчас канцэрту склалі пратаколы паводле артыкула за выраб, распаўсюд альбо захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аднак дакумэнты накіраваныя на дапрацоўку ў РУУС.

Падчас панк-вечарыны ў менскім клюбе «Піраты» ў залю ўварваліся амапаўцы, некаторыя ў масках. Усіх прысутных зьнялі на камэру, перапісалі іх дадзеныя і прымусілі разысьціся. Затрыманых удзельнікаў вечарыны на нейкі час замкнулі ў клюбе, не дазвалялі адказваць на мабільныя званкі. Сілавікі ад камэнтароў адмовіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG