Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Для мяне выбары не зьяўляюцца справядлівымі і свабоднымі», — Міхалевіч


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па горадзе Менску яму адмаўляюцца паведаміць, чаму справу не закрываюць.

Пра гэта палітык расказаў у Фэйсбуку.

«Ваша просьба ў частцы азнаямленьня з матываванай пастановай аб прыпыненьні папярэдняга сьледзтва, а таксама пра выдачу вам яе копіі або дазволу яе капіяваньня шляхам фатаграфаваньня ня можа быць задаволена, паколькі гэты парадак не прадугледжаны артыкуламі 43 і 247 КПК Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў адказе сьледчага на запыт Міхалевіча.

Раней Алесь Міхалевіч заявіў пра свой удзел у парлямэнцкай выбарчай кампаніі.

«Падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Праз 5 дзён павінны зарэгістраваць і можна будзе зьбіраць подпісы.

А між тым, застаюся абвінавачаным па крымінальнай справе, і мне адмаўляюцца сказаць, чаму яе не закрываюць. Таму для мяне выбары не зьяўляюцца справядлівымі і свабоднымі», — адзначае Алесь Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч быў затрыманы ў ноч на 20 сьнежня 2010 году. 19 лютага 2011 году яго выпусьцілі са сьледчага ізалятару КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе, а 28-га ён правёў прэс-канфэрэнцыю, на якой расказаў пра катаваньні ў СІЗА.

У сакавіку 2011 году Міхалевіч таемна выехаў зь Беларусі, патлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізычнай расправы», і празь некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

У верасьні 2015 году экс-кандыдат у прэзыдэнты вярнуўся ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG