Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску бясплатна пакажуць амэрыканскае дакумэнтальнае кіно


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 3 па 7 красавіка ў сталічным кінатэатар «Піянэр» пройдзе традыцыйны фэстываль амэрыканскіх дакумэнтальных фільмаў. Беларускі глядач мае магчымасьць паглядзець 6 фільмаў: «Фэрмэр з Брукліна», «Падлеткавая прэса», «Стартап новага пакаленьня», «Горад Голда», «Як танцаваць у Агаё» і «Гонка на выміраньне».

Фэстываль адкрыюць амэрыканскі рэжысэр Ці Сі Джонстаўн і прадусар Джон Рэйс, яны прадставяць фільмы фэстывалю і адкажуць на пытаньні гледачоў пасьля сэансаў. Дакумэнтальныя фільмы будуць дэманстравацца на ангельскай мове зь беларускімі субтытрамі. Уваход вольны.

Пазнаёміцца з праграмай фэстывалю можна пазнаёміцца тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG