Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дагэтуль невядомае месца ўтрыманьня палітвязьня Міхаіла Жамчужнага


Міхаіл Жамчужны, архіўнае фота
Міхаіл Жамчужны, архіўнае фота

Раней адвакату сказалі, што з папраўчай калёніі № 11 у Ваўкавыску Жамчужны пераведзены ў папраўчую калёнію № 9 у Горках.

Пасводле «Вясны», у Горацкай калёніі адказваюць праз тэлефон, што могуць даць інфармацыю на пісьмовы запыт. Адвакат зьвярнуўся пісьмова, аднак адказу не атрымаў.

Да праваабаронцаў трапіла кароткае паведамленьне ад Міхаіла Жамчужнага:

«За адну гадзіну замовілі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі. Але не 100%».

Паводле праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, ад Ваўкавыску да Горак могуць везьці некалькі тыдняў.

Пра магчымыя прычыны пераводу Жамчужнага Андрэй Бандарэнка распавёў карэспандэнту Свабоды:

«Адзін з асуджаных, які адбывае пакараньне ў гэтай жа калёніі, стаў патрабаваць ад Міхаіла пакрыць яму выдаткі на адваката, якія той панёс у сувязі з асуджэньнем. У гэтай справе „Платформа“ прымала актыўны ўдзел і дамаглася яго асуджэньня за тое, што ён расстраляў з пнэўматычнага пісталета чатырох мінакоў. Плюс да ўсяго ён выказваў пагрозы фізычнай расправы».

Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Праваабаронцы зьвярнуліся ў пракуратуру, каб гэтага асуджанага прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці. А таксама запатрабавалі, каб Міхаілу Жамчужнаму была нададзеная абарона.

«Застаецца толькі незразумелым, як Міхаіл мог апынуцца ў адной калёніі з такім асуджаным і якая была неабходнасьць пераводзіць яго ў іншую калёнію з папраўчай калёніі № 14. Мабыць, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў вырашыў дзейнічаць празь зьняволеных, каб пагоршыць становішча Міхаіла і стварыць яму невыносныя ўмовы ўтрыманьня», — сказаў Андрэй Бандарэнка.

Беларускія праваабаронцы прызналі Міхаіла Жамчужнага палітычным вязьнем.

У 2015 годзе заснавальнік «Платформ Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны быў пакараны шасьцю з паловай гадамі зьняволеньня за нібыта выраб абсталяваньня для падслухоўваньня міліцыі і спробу даць хабар міліцыянту. Жамчужны сваю віну ў большасьці пунктаў абвінавачаньня не прызнаў. Спэцыяльны дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці на нядаўняй сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Менску, як і беларускія праваабаронцы, назваў Жамчужнага палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG