Галоўны абвінавачваны па справе аб забойстве апазыцыйнага паліытка Барыса Нямцова Заур Дадаеў адмаўляе сваю віну. На пасяджэньні Маскоўскага гарсуду 1 красавіка ён заявіў, што падчас забойства знаходзіўся ў іншым месцы. Дадаеў абверг заявы прадстаўнікоў Сьледчага камітэта пра тое, што ён актыўна супрацоўнічае са сьледзтвам. Заур Дадаеў адзначыў, што даў паказаньні пад ціскам.
Сёньня ж Масгарсуд прызнаў незаконным арышт траіх абвінавачаных па справе аб забойстве Барыса Нямцова — Хамзата Бахаева, Шагіда Губашава і Тамэрлана Эскерханава. Згодна з рашэньнем судзьдзі, усе трое застануцца пад вартай да 8 красавіка. За гэты час Басманны суд паўторна разгледзіць хадайніцтва сьледзтва аб іх арышце.
На пасяджэньні суду абарона спасылалася на працэсуальныя парушэньні падчас арышту. Басманны суд 8 сакавіка разгледзеў пытаньне пра арышты адразу трох падазраваных падчас аднаго пасяджэньня. Адвакаты настойвалі, што абраньне меры стрыманьня павінна праходзіць для кожнага фігуранта справы індывідуальна.