Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік атрымалі загад ад начальніка здабыць 25 мэдалёў на Алімпіядзе, але з трэскам праваліліся. Чаму – у новым выпуску сатырычнай перадачы Vinsent’a на Радыё Свабода «Цырк за дротам»
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік вярнуліся з адпачынку і адкрылі новы навучальны год. Трэці выпуск «Цырку за дротам» — сатырычнай перадачы актора і музыкі Vinsent’a на Радыё Свабода.
Vinsent апавядае, як Пуцін лётаў з журавамі, а Лукашэнка вырашыў стаць зубрам. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў новым выпуску сатырычнай праграмы «Цырк за дротам».
Новы выпуск сатырычнай перадачы "Цырк за дротам" музыкі і актора Vinsent'a. Пра тое, як праходзяць выбары ў розных канцах плянэты - у Грузіі, ЗША і Беларусі.
Тыповыя беларускія чыноўнікі Тузік і Кузік трапілі ў акруговую выбарчую камісію. З гэтага выпуску шоў Вінсэнта «Цырк за дротам» вы даведаецеся некаторыя скандальныя падрабязнасьці, як наганялі яўку на выбарах у Палату прадстаўнікаў.
Аўтару «Свабоды» Vinsent’у сёньня спаўняецца 24 гады. Франак Вячорка пагаварыў з музыкам пра перамогі БАТЭ, футбол і яго значэньне для Беларусі, а таксама пра выбары, журфак БДУ, дзяўчат, апазыцыю і кіно.
Лукашэнка абвесьціў усеагульную мабілізацыю. На вайсковыя зборы будуць прызывацца ўсе ваеннаабавязаныя, у тым ліку жанчыны і хворыя. З кім і якім чынам будзе ваяваць Беларусь?
Гэтым разам Vinsent у новым выпуску Цырк за дротам кпіць зь беларускай міліцыі. У аснове кліпу — агітацыйны відэаролік, які нядаўна магілёўскае Упраўленьне ўнутраных справаў зьмясьціла ў інтэрнэце.
Адкуль узялася чупакабра? Хто нясе адказнасьць за эканамічны крызіс? Чаму зьнікла валюта з абменьнікаў і падаржэў бэнзын? Адказы шукайце ў новым шоў "Цырк за дротам" беларускага актора і музыкі Vinsent'а на Радыё Свабода
У новым выпуску «Цырк за дротам» Вінсэнт кпіць зь беларусаў, якія запаланілі крамы напярэдадні падаражэньня гарэлкі. Няўжо гарэлка важнейшая беларусам за свабоду?
Зянон Пазьняк заявіў, што беларуская апазыцыя атрымала 4,5 мільёны даляраў. Маўляў, пра гэта яму паведамілі крыніцы ў КГБ. Ці сапраўды КГБ працуе на Зянона? — адказ шукайце ў новым выпуску сатырычнай праграмы «Цырк за дротам» ад Вінсэнта.
У новым выпуску сатырычнай перадачы "Цырк за дротам" музыка і актор Вінсэнт сьпявае пра самалёт Аляксандра Лукашэнкі. Навошта прэзыдэнту ў самалёце душ з залатымі шторкамі?
Ці сапраўды скароцяць КДБ? Дзе б маглі ўладкавацца звольненыя "чэкісты"? Ці папоўняць яны шэрагі апазыцыі? Шукайце адказы ў новай праграме Вінсэнта "Цырк за дротам".
Што можа сказаць пра стан беларускага грамадзтва гісторыя з кантралёркай у аўтобусе, якую цягаў за валасы пасажыр? Пра гэта ў новым выпуску музычнай перадачы "Цырк за дротам" сьпявае Vinsent.