Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прыпыняўся рух цягнікоў у беларускім кірунку

абноўлена

Рух спыняўся ў сувязі з нахіленьнем апоры кантактнай сеткі і быў узноўлены каля 12.00.

Расейскае выданьне «Ведомости» прыводзіць тлумачэньні прэсавай службы «Маскоўскай чыгункі».

«У сувязі з тым, што ў 10.49 на перагоне Кунцава-1 — Адзінцова нахілілася апора кантактнай сеткі, парушыўшы габарыт першага і другога галоўнага шляху, на гэтым участку беларускага кірунку маскоўскай чыгункі спынены рух цягнікоў», — гаворыцца ў паведамленьні.

На месцы вядуцца аварыйна-аднаўленчыя працы. Пра прычыны здарэньня пакуль не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG