18:12
26.4.2014
18:14
26.4.2014
RT @kurepinn: Выступае каардынатар Таццяна Новiкава. Усе удзельнiкi заклiкаюць супраць будаунiцтва АЭС. #26krasavika
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2014
18:20
26.4.2014
Ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС са сцэны: разумныя людзі атамныя станцыі зачыняюць, а дурныя - будуюць #26krasavika
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2014
18:27
26.4.2014
Хварэюць ужо дзеці Чарнобыльскіх дзяцей і паміраюць
«Чарнобыльскі шлях-2014» праходзіць пад знакам пратэсту супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі і з патрабаваньнямі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
18:30
26.4.2014
RT @kurepinn: Выступае пратаiерэй беларускай аутакефальнай праваслаунай царквы. #26krasavika
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2014
18:31
26.4.2014
RT @chto_to_ne_tak: #ЧШ #шлях #26krasavika #twiby http://t.co/7AErRTbtoN
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2014
18:32
26.4.2014
ВІДЭА затрыманьня грамадскіх актывістаў падчас Чарнобыльскага шляху #26krasavika https://t.co/VnPhkRGiFF
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2014
18:33
26.4.2014
18:34
26.4.2014
18:46
26.4.2014
Міні-мітынг, удзельнікамі якога былі пару дзясяткаў чалавек (асноўная маса адмовілася ісьці за агароджу), скончыўся прыняцьцём рэзалюцыі. Актывісты антыядзернага руху запатрабавалі неадкладна спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, раскрыць усю праўду аб наступствах Чарнобыльскай катастрофы, вывезьці з Беларусі расейскія самалёты, здольные несьці тактычную ядзерную зброю, адвесьці расейскія войскі ад мяжы з Украінай, каб не правакаваць распаўзаньне міжнароднага канфлікту, а таксама даць магчымасьць грамадзянам Беларусі самім вырашаць, якой будзе іх краіна. «Ня хочам быць закладнікамі дыктатараў», — гаворыцца ў выніковай рэзалюцыі мітынгу.
Гэтаксама ў часу мітынгу адбыўся запіс добраахвотнікаў на талаку ў Курапаты
Гэтаксама ў часу мітынгу адбыўся запіс добраахвотнікаў на талаку ў Курапаты
18:55
26.4.2014
Рэжысэрка Вольга Мікалайчык, якая была сьведкай затрыманьня Смаўжа і Рубцова, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апісвае, як гэта адбылося
18:57
26.4.2014
Блізу 10 чалавек з ліку арганізатараў прыйшлі да Чарнобыльскай капліцы, дзе ўсклалі кветкі да знака ахвярам катастрофы. Як удакладніў Віталь Рымашэўскі, яны адмыслова не рабілі заклікаў да ўдзельнікаў акцыі ісьці разам зь імі, каб не правакаваць сілавыя захады з боку міліцыі за нібыта «несанкцыянаванае шэсьце».
Падсумоўваючы вынікі «Чарнобыльскага шляху», спадар Рымашэўскі адзначыў, што прэвэнтыўнымі пасадкамі актывістаў апазыцыі ўладам удалося зьбіць пратэстны накал, аднак асноўны пасыл грамадзтву і вышэйшаму кіраўніцтву краіны накіраваць удалося. Сярод мінусаў арганізатарскай працы ён адзначыў слабое інфармаваньне людзей, паколькі многія ня мелі магчымасьці дакладна даведацца, дзе і калі заплянаваная імпрэза.
Падсумоўваючы вынікі «Чарнобыльскага шляху», спадар Рымашэўскі адзначыў, што прэвэнтыўнымі пасадкамі актывістаў апазыцыі ўладам удалося зьбіць пратэстны накал, аднак асноўны пасыл грамадзтву і вышэйшаму кіраўніцтву краіны накіраваць удалося. Сярод мінусаў арганізатарскай працы ён адзначыў слабое інфармаваньне людзей, паколькі многія ня мелі магчымасьці дакладна даведацца, дзе і калі заплянаваная імпрэза.
22:18
26.4.2014
ГЛЯДЗІЦЕ ПОЎНАЕ ВІДЭА ТРАНСЬЛЯЦЫІ