Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях 2014. Жывы рэпартаж

У Менску прайшла акцыя апазыцыя «Чарнобыльскі шлях», у якой узялі ўдзел каля 500 чалавек. Свабода вяла жывы рэпартаж з акцыі.

15:27 26.4.2014
У Менску праходзіць «Чарнобыльскі шлях». Збор удзельнікаў – а 16-й каля кінатэатру «Кастрычнік».

Сёлета тэмамі акцыі стануць небясьпека паўтарэньня атамнай аварыі ў Беларусі, будаўніцтва беларускай АЭС і ўзмацненьне эканамічнай залежнасьці Беларусі ад Расеі ў зьвязку зь яе будаўніцтвам.
16:05 26.4.2014
16:05 26.4.2014
16:07 26.4.2014
Ля кінатэатру «Кастрычнік» пачынаецца збор удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху». Разгортваюцца расьцяжкі з надпісамі «За незалежную Беларусь», «Эўразійскі эканамічны саюз — другі Чарнобыль», «Свабоду палітвязьням». Багата жоўтых балёнікаў. Прынесены вялікі звон і абраз Божай маці Чарнобыльскай. Сярод палітыкаў заўважаныя Аляксей Янукевіч, Павал Севярынец, Юрась Губарэвіч. Традыцыйна шмат людзей у цывільным, якія перамаўляюцца па рацыі.
16:11 26.4.2014
16:11 26.4.2014
16:12 26.4.2014
16:29 26.4.2014
Людзі працягваюць зьбірацца каля кінатэатра «Кастрычнік», зараз там некалькі сотняў чалавек. Большая частка прысутных — моладзь. Зьявілася група актывістаў «зялёнага» руху са сваімі расьцяжкамі. «Не — АЭС у Беларусі». «Расея спыніся, хопіць зьнішчаць». Сярод іх Ірына Сухій і Тацяна Новікава. Прысутныя Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў. Некалькі чалавек зьбіраюць сродкі на дапамогу сям’і палітвязьня Яўгена Васьковіча.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG