Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях 2014. Жывы рэпартаж

У Менску прайшла акцыя апазыцыя «Чарнобыльскі шлях», у якой узялі ўдзел каля 500 чалавек. Свабода вяла жывы рэпартаж з акцыі.

17:03 26.4.2014
Намесьнік старшыні руху «За Свабоду!» Юрась Губарэвіч адзначыў нашаму карэспандэнту, што «Чарнобыльскі шлях» — гэта ня толькі акцыя пратэсту, але і акцыя памяці, бо найперш гэта нагода выказаць салідарнасьць з пацярпелымі ад катастрофы на ЧАЭС. Але разам з тым гэта і пратэст супраць дзеяньняў як савецкіх, так і цяперашніх беларускіх уладаў, якія намагаюцца прыхаваць маштабы трагедыі. Засяленьне забруджаных земляў, адсутнасьць кваліфікаванай мэдычнай дапамогі, паводле спадара Губарэвіча, — і ёсьць наступствамі палітычнага, духоўнага Чарнобылю.
17:02 26.4.2014











16:50 26.4.2014
Галава калёны параўнялася са скрыжаваньнем вуліц Сурганава і Кузьмы Чорнага. На ўсім працягу ўздоўж дарогі стаяць супрацоўнікі спэцназу ў чорным, якія не даюць удзельнікам выйсьці на праезную частку. Дэманстранты ўзорна выконваюць патрабаваньне, ідучы выключна па ходніках.
16:44 26.4.2014
Калёна працягвае рух, людзі скандуюць — «Слава Украіне — Героям Слава», «Жыве Беларусь», «Не — АЭС».

Прафэсар Георгі Лепін, актывіст антыядзернага руху, распавёў нашаму карэспандэнту, што мэта сёньняшняй акцыі — нагадаць, што Чарнобыль не сышоў, ён застаўся. «Новая АЭС, пабудаваная іншай краінай, не дае энэргетычнай незалежнасьці, а цалкам прывязвае Беларусь да Расеі», — лічыць Лепін
16:34 26.4.2014
Калёна пашыхтавалася і рушыла па ходніках праспэкту Незалежнасьці пад гукі звона. Наперадзе звон і абраз Божай Маці Чарнобыльскай
16:33 26.4.2014
16:33 26.4.2014
16:32 26.4.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG