Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Мінінфарм баіцца называць заблякаваныя сайты


Міністэрства інфармацыі адмаўляецца называць сайты, да якіх 22 студзеня прыняло рашэньне абмежаваць доступ з-за вульгарнай і табуіраванай лексыкі.

«Не магу назваць гэтыя сайты і не магу даць камэнтары на гэты конт. Гэта зьвязана з назвамі сайтаў. Гэта беларускія сайты. Бліжэйшым часам высьветліцца пытаньне. Рашэньне прынятае Міністэрствам інфармацыі. У мяне нават не было часу высьветліць, ці выканана гэтае рашэньне — зачынены сайты ці не. Гэта ўсё зьвязана з нормамі этыкі і маралі. Хочацца ведаць усім, а калі гэтыя сайты яшчэ не закрытыя, то ўсе пойдуць на гэтыя сайты. Міністэрства інфармацыі накіроўвае сваё рашэньне для гэтага ў кампэтэнтныя органы. У Міністэрства сувязі, а далей у іх ёсьць інспэкцыя», — сказаў праз тэлефон карэспандэнту Свабоды намесьнік начальніка прававога ўпраўленьня Міністэрства інфармацыі Юры Бябешка.

Міністэрства інфармацыі вырашыла абмежаваць доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў, «якія ўтрымліваюць вульгарную і табуіраваную лексыку, здольную нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасьці разьвіцьцю духоўна-маральнага патэнцыялу грамадзтва». Такое рашэньне прынята дзеля выкананьня патрабаваньняў закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

Ужываньне нецэнзурных слоў і выразаў рэглямэнтуецца часткай 2 артыкула 9 («Мова сродкаў масавай інфармацыі») Закону «Аб сродках масавай інфармацыі». Згодна з палажэньнем, «у сродках масавай інфармацыі не дапускаецца выкарыстаньне нецэнзурных слоў і выразаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG