Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антысавецкі фальклёр: БССР (Будуйце Самі Сваё Рабства)


Савецкія паштовыя познамкі пра „кастрычніцкую рэвалюцыю“
Савецкія паштовыя познамкі пра „кастрычніцкую рэвалюцыю“

Колькі ні лавілі НКВДысты апавядальнікаў антысавецкіх анэкдотаў і выканаўцаў крамольных прыпевак, колькі ні выдумлялі „фальклярысты“ ў пагонах псэўданародных ідэйна правільных выслоўяў, з вуснаў у вусны пераходзілі сапраўды народныя показкі, выслоўі, прыпеўкі пра наступствы „Вялікага Кастрычніка“. Дзелімся з чытачамі жывой народнай мудрасьцю. Пачнем з мудрасьці турэмнай.

Канстытуцыя БССР

Разьдзел I. Назоў дзяржавы
1. Дзяржава мае назоў БССР, ці поўнасьцю — Будуйце Самі Сваё Рабства.

Разьдзел ІІ. Грамадзянства БССР
2. Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць дзьвюм катэгорыям ейных жыхароў:
а) тым, хто ўжо арыштаваны; і
б) тым, хто будзе арыштаваны.

Разьдзел III. Свабоды й правы грамадзяніна БССР
4. Шчасьлівым грамадзянам БССР даюцца такія свабоды й правы, да якіх яшчэ не дадумаліся нідзе ў сьвеце.
5. Грамадзянам БССР дэкляруюцца наступныя свабоды:
а) ня думай (за цябе думае дарагая Масква);
б) калі ўжо падумаў — нікому пра гэта не кажы;
в) калі сказаў — ня сьмей пісаць і публікаваць;
г) калі-ж апублікаваў — зараз-жа адмоўся й асудзі;
д) а на ўсялякі выпадак падрыхтуй торбу сухароў.
6. Дзяржава ўрачыста гарантуе:
а) права на працу — у вынайдзеных Леніным і Сталіным для росквіту сацыялістычнага грамадзтва канцэнтрацыйных лягерох;
б) права на адпачынак — у спэцыяльна абсталяваных для таго дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называе турмамі; і
в) права на сьмерць — ад кулі ў патыліцу ці ад галоднай і катаржнай працы.

Разьдзел IV. Органы вярхоўнай улады БССР
7. Вярхоўным органам улады БССР, які накіроўвае ўсё жыцьцё незалежнай ад беларускага народу рэспублікі, зьяўляецца ОГПУ, ці поўнасьцю — О Госпадзе, Памяні Усопшых!

Канстытуцыя ўсенародна прынятая камэрай № 8 Гомельскай турмы 15.VІІ.1930 г. Запісаў Аўген Калубовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG