Жыхары Бостану адзначаюць першую гадавіну тэракту, які адбыўся ў часе маратону 15 красавіка 2013 г. У выніку тэракту тры чалавекі загінулі, ня менш як 260 былі параненыя. За мінулы год фатограф Крыс Паджэт заўважыў рост колькасьці бостанцаў, якія ў памяць аб трагедыі наносяць адпаведныя татуіроўкі. Тэндэнцыя набірае сілу, паколькі тату-салёны ахвяруюць даходы ад такіх тэматычных малюнкаў у фонд дапамогі ахвярам тэакту.
Татуіроўкі ў памяць тэакту ў Бостане
1
Тату Патрыка Нэйла адлюстроўвае Бостан, які ён памятае зь дзяцінства.
2
Патрык Нэйл
3
Татуіроўка на руцэ Кэйт заснавана на фатаграфіі, зробленай на рацэ, па якой яна плавае на байдарках.
4
Кэйт, на руцэ якой выява Бостану.
5
Татуіроўка Пола з кіпцюрамі мясцовага амара сымбалізуе гумар бостанцаў.
6
Стэфані і Пол.
7
Рэйчэл і некалькі іншых мэдсёстраў зь лякарні Лоўэл маюць адпаведныя татуіроўкі. Усе яны дапамагалі параненым на фінішы бостанскага маратону.
8
Мэдычныя сёстры, якія дапамагалі ахвярам тэрактаў.
9
Хізэр мае на руцэ тое, што нагадвае ёй пра дом.
10
Хізэр, студэнтка-мэдык.
11
Рыч "Салі" Саліван, уладальнік паба ў прыгарадзе Бостану, носіць на руцэ татуіроўку, якая нагадвае пра выбухі ў Бостане. На іншай руцэ - татуіроўка ў памяць тэракту 11 верасьня ў ягоным родным Нью-Ёрку.
12
Рыч "Салі" Саліван
13
Татуіроўкі Сары-Жан Грывэ зробленыя па матывах мастацкіх твораў сябра.
14
Сара-Жан Грывэ
15
Джэніфэр была ў рэстарацыі з дачкой Крысьціянай і яе сабакам Сэмі, калі выбух адбыўся прама перад імі. Крысьціяна нанесла татуіроўку з цытатай з прамовы Барака Абамы ў Бостане ў сувязі з трагедыяй. Яе маці неўзабаве нанесла такую ж татуіроўку.
16
Крысьціяна, Джэніфер і Сэмі